Темы

Больш за 3 тыс. чалавек стануць байцамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці

Больш за 3 тыс. чалавек стануць удзельнікамі студатрадаў у Магілёўскай вобласці ў 2020 годзе. Пра гэта распавёў камісар Магілёўскага абласнога штаба студэнцкіх атрадаў БРСМ Алег БОЙКА.

“Плануецца, што ўдзельнікамі студатрадаўскага руху сёлета стануць больш за 3 тыс. чалавек. Студатрады вельмі папулярныя сярод студэнтаў. Сёлета мы запусцілі акцыю “выбіраем студатрад” у сацыяльных сетках. Падаць заяўку на ўдзел можна праз Інтэрнэт, – адзначыў камісар. – На дадзены момант такім спосабам зарэгістраваліся ўжо больш за 2,5 тыс. чалавек. Стаць удзельнікам студатрада можа любы чалавек ва ўзросце ад 14 гадоў і які не мае медыцынскіх супрацьпаказанняў”.

Праца студатрадаў у Магілёўскай вобласці ўжо ідзе. “Цяпер прадстаўнікі пяці атрадаў, а гэта каля 60 чалавек, працуюць на будаўнічых аб’ектах.

Падчас трэцяга працоўнага семестра байцы студатрадаў Магілёўскай вобласці будуць працаваць не толькі ў сваім рэгіёне. “Сёлета некалькі нашых атрадаў адправяцца на ЗАТ “Атлант” у Мінску. Акрамя гэтага, хлопцы будуць прымаць удзел у будаўнічых работах у Астраўцы – дапамогуць уладкоўваць аб’екты сацыяльнай сферы”, – адзначыў прадстаўнік БРСМ.

Падрыхтавана па матэрыялах БелТА .

Последние новости

Новости Беларуси

Июль удивит белорусов длинными выходными

24 июня 2025
Читать новость
Новости района

Расширение прав на детские пособия: новшества 2025 года

24 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Миролюбие – главный принцип белорусской политики

24 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

«Белтелеком» планирует запуск собственного оператора мобильной связи

24 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси за дефицит овощей в магазинах в межсезонье грозит штраф

24 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Сводка происшествий Белыничского РОЧС

23 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем