Темы

БРСМ арганізуе падрыхтоўку валанцёраў для працы на выбарчых участках

30 ліпеня Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі арганізуе падрыхтоўку валанцёраў для працы на выбарчых участках, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.

Праграма Магілёўскага валанцёрскага інтэнсіву ўключае практычныя і тэарэтычныя часткі. На вучобу запрошаны прадстаўнікі таварыства інвалідаў, таварыства інвалідаў па зроку і Беларускага таварыства сляпых. Акрамя таго, у вучобе прымуць удзел педагогі-псіхолагі, якія раскажуць пра асаблівасці працы валанцёраў па аказанні дапамогі маламабільным грамадзянам на выбарчых участках, а таксама разгледзяць канфліктныя сітуацыі і спосабы іх пераадолення. 

«Варта адзначыць, што нашы валанцёры будуць працаваць таксама і па заяўным прынцыпе. Гэта адпрацоўваецца разам з тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, а таксама прадстаўнікамі выбарчых участкаў. Усе валанцёры будуць мець бэйджы адзінага ўзору, забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны і будуць выконваць усе неабходныя эпідэміялагічныя меры», — адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.   

Последние новости

Год белорусской женщины

Женщины Белыничской земли, истории успеха

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане пополнили ряды «Белой Руси» и БРСМ

15 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Белыничский район достойно представила Дарья Морозова на конкурсе автоледи

15 сентября 2026
Читать новость
Общество

Житель Белыничей Андрей Жидков нашёл своё призвание в озеленении

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сегодня в Белыничском районе проходит День охраны труда 

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий за неделю

15 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем