Темы

Бялынічанка Вольга ПАЛУЯНОВІЧ-КАРНЕЕВА ўдастоілася звання маці-гераіні

 

Напрыканцы верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА падпісаў указ аб узнагароджанні жанчын ордэнам Маці. Сярод тых, хто ўдастоіўся высокага звання маці-гераіні, бялынічанка Вольга ПАЛУЯНОВІЧ-КАРНЕЕВА.

Ёсць такая ўсходняя прытча: чалавек папрасіў у Бога стварыць для яго цуд і той паказаў, як нараджаецца дзіця. Сапраўды, з’яўленне на свет дзяцей – гэта цуд.

А што можа быць гераічнага для жанчыны-маці, падумаеце вы, калі гэта і так яе прызванне ў жыцці? Уявіце сабе, што жанчына, якая носіць дзіця, цалкам адказная за яго, аддае яму часцінку сябе, свайго здароўя, маладосці і прыгажосці. І пасля нараджэння немаўляці шматлікія клопаты прыпадаюць у першую чаргу на долю яго маці. Таму і не дзіўна, што мнагадзетных жанчын па праву можна лічыць гераінямі. У большасці выпадкаў менавіта на іх плячах ляжаць шматлікія жыццёвыя пытанні.

Гераіня гэтага выпуску рэдакцыйнага творчага праекта Вольга Палуяновіч-Карнеева пераехала ў Беларусь з Казахстана. Наша краіна вельмі спадабалася ёй, а яшчэ менавіта тут яна сустрэла свой лёс – вішаўчаніна Сяргея Палуяновіча.

Паколькі ў бацькоў яна была адзіная, заўсёды марыла аб вялікай сям’і. Жаданне мець шмат дзяцей з радасцю падтрымаў і яе муж.

– Нашаму старэйшаму сыну, Вячаславу, споўнілася 12 гадоў, Мікіту – 11, Дзіму – 9, Ксюшы – 5, а самаму маленькаму, Максімку, хутка будзе два годзікі, – распавядае Вольга. – Дзеці растуць вельмі дружнымі, не крыўдзяць адзін аднаго, разам ім цікава. Тым больш, у іх хутка з’явіцца яшчэ адзін брацік ці сястрычка.

Сям’я Палуяновічаў актыўна далучаецца і да грамадскага жыцця раёна. Прымаюць удзел яны і ў спартакіядах, якія праводзяцца на базе ФАКу “Друць”, у сямейных мерапрыемствах, што арганізуюцца ў БУКП “Жылкамгас” (там працуе Сяргей). А сёлета ўсе разам удзельнічалі ў раённым конкурсе “Мнагадзетная сям’я – 2019”, дзе занялі ІІІ месца.

З клопатамі аб сваёй вялікай сям’і Сяргей і Вольга спраўляюцца разам і адзінагалосна сцвярджаюць, што ім не цяжка.

– Карыстаемся тымі льготамі, якія прадастаўляе дзяржава, – дадае мнагадзетная маці. – А яны даволі-такі адчувальныя! Мы пабудавалі трохпакаёвую кватэру пры дапамозе дзяржпадтрымкі, хутка атрымаем аднапакаёвую. Харчаванне ў школе, карыстанне падручнікамі для нашых дзетак бясплатныя… Дый усяго не пералічыць.

Калі жанчына даведалася пра тое, што яе ўзнагароджваюць ордэнам Маці, усхвалявалася і абрадавалася.

– Гэта ўзнагарода – вялікі гонар для нашай сям’і, – кажа Вольга. – Зараз у нас будзе пацвярджэнне таго, што выхоўваем дзетак правільна, а ў іх будзе яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй маці.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота з архіва сям’і Палуяновічаў.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем