Темы

Цяхцінскі філіял ДШМ адзначыў Дзень роднай мовы

Цяхцінскі філіял ДШМ адзначыў Дзень роднай мовы

        21 лютага адзначаўся Міжнародны Дзень роднай мовы.

        Далучыўся да гэтай важнай падзеі і Цяхцінскі філіял ДШМ. Сумесна з сельскай бібліятэкай была праведзена літаратурная кампазіцыя “Звіні, мая светлая родная мова!”

        Пачалося мерапрыемства ў этнаграфічным кутку “Беларуская хатка”. Бібліятэкар Плехава Таццяна Міхайлаўна пазнаёміла вучняў з прадметамі народнага побыту. Дзеці ўбачылі кросны, куфар, печку, збаны, прас, серп, ручнікі і іншыя прылады сялянскай працы, запомнілі іх назвы.

         Пасля цікавай экскурсіі вучні перайшлі ў чытальную залу бібліятэкі да кніжнай выставы “У родным слове – цэлы свет!” Спачатку Таццяна Міхайлаўна нагадала некаторыя гістарычныя факты аб узнікненні беларускай мовы. Дзеці даведаліся, што ў 15 – 16 ст. у Вялікім Княстве Літоўскім беларуская мова была дзяржаўнай, на ёй размаўлялі, вялі перапіску і афармлялі дакументы.

         Ля стэнда, прысвечанага роднай мове, прагучалі ўрыўкі з вершаў аб Беларусі Я. Купалы, Я. Коласа, Л. Геніюш, Г. Бураўкіна, Р. Барадуліна і іншых беларускіх паэтаў.

         Вучні прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. У конкурсах па фальклоры яны працягвалі прыказкі і прымаўкі, адгадвалі загадкі. Увазе дзяцей быў прадстаўлены кошык літатарурных прысмакаў, дзе можна было выбраць любы твор на свой густ, а таксама прыняць удзел у квілт – прызнанні “Я люблю родную мову” .

За правільныя адказы атрымалі падарункі – прыгожыя закладкі для кніг з беларускім арнаментам.

         Напрыканцы сустрэчы прагучалі вершы на беларускай  мове ў выкананні навучэнцаў тэатральнага класа ДШМ, а іх настаўніца прачытала некалькі твораў Пімена Панчанкі пра родную мову. Шчырыя, неабыякавыя радкі паэта ўразілі дзяцей, закранулі іх маленькія сэрцайкі і душы.

 

І я на клюкву “журавіны”

Не прамяняю, не аддам.

І светлы край наш жураўліны

Я дзецям ціха перадам.

 

                                                          Вольга Астаф’ева

настаўнік тэатральнага класа ДШМ

Последние новости

Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость
Президент

Торговые сети и поставщиков обязали обеспечивать наличие в магазинах овощей в межсезонье 

12 июня 2025
Читать новость
Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем