Темы

Дасягненні айчыннай навукі-трывалая аснова для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі

Дасягненні айчыннай навукі-трывалая аснова для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі

У Беларусі дзякуючы падтрымцы дзяржавы многае робіцца для захавання гістарычнай памяці. Выступаючы на VI Усебеларускім народным сходзе, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі Вячаслаў Даніловіч выказаў меркаванне, што сёння мэтанакіравана праводзяцца аб’ектыўныя навуковыя даследаванні гістарычных працэсаў. Акадэмічныя навукоўцы-гісторыкі сумесна з калегамі з ВНУ распрацавалі нацыянальную канцэпцыю гісторыі Беларусі. У яе аснову пакладзена ідэя непарыўнасці гістарычнага працэсу станаўлення і развіцця беларускага этнасу, фарміравання яго дзяржаўнасці. Менавіта дасягненні айчыннай навукі-трывалая аснова для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі, захавання гістарычнай памяці беларускай нацыі і ўмацавання дзяржаўнасці.

“На жаль, дэструктыўныя сілы працягваюць мэтанакіраваную працу па нагнятанні супрацьстаяння ў грамадстве, выкарыстоўваючы скажэнні і фальсіфікацыю гістарычных фактаў і падзей, акцэнтуючы ўвагу на негатыўных старонках гісторыі, ігнаруючы велізарную стваральную працу беларускага народа. Больш таго, цэлы шэраг навапаказаных публіцыстаў імкнецца не проста знайсці негатыўныя факты, а зняславіць гісторыю. Кожны павінен разумець, што гэта гісторыя нашых прадзедаў, дзядоў і бацькоў, і дазваляць яе фальсіфікаваць і скажаць – значыць, плюнуць ва ўласную душу, разбурыць злучную нітку пакаленняў”, – адзначыў Вячаслаў Даніловіч.

Рэктар звярнуў увагу на той факт, што ў сучасных найскладанейшых геапалітычных умовах захаванне гістарычнай памяці патрабуе пастаяннай і мэтанакіраванай працы ўсіх дзяржаўных інстытутаў, сістэмы адукацыі, сродкаў масавай інфармацыі і заканадаўчай падтрымкі. “Уяўляецца мэтазгодным увесці ў Канстытуцыю паняцце нацыянальнай годнасці, якое ўключае ў сябе гонар за свой народ, любоў да яго культуры і традыцый, павагу да дзяржаўнай сімволікі, а таксама замацаваць норму, што знявага нацыянальнай годнасці караецца па законе”, – дадаў кіраўнік ВНУ.

Падрыхтавана па матэрыялах прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

Последние новости

Новости района

В 4 утра 22 июня в Белыничах почтили память жертв Великой Отечественной войны

22 июня 2025
Читать новость
Новости района

 В Белыничском районе проходит субботник

21 июня 2025
Читать новость
Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем