Темы

Дэзынфекцыя набірае абароты

У сувязі з шырокім распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі ў працы многіх устаноў і арганізацый адбываюцца пэўныя карэкціроўкі.

 Да прафілактычных мер процідзеяння Covid-19 актыўна далучыліся працаўнікі камунальнай службы раёна.Зараз супрацоўнікі БУКП “Жылкамгас” апрацоўваюць дэзынфіцыруючымі сродкамі месцы агульнага карыстання ўсіх шматкватэрных дамоў райцэнтра. Па словах начальніка ЖЭУ Алесі КРАЎЧАНКА, у дамах праводзіцца штодзённая вільготная апрацоўка антысептыкамі ручак уваходных і тамбурных дзвярэй, дамафонаў, паштовых скрынь, парэнчаў лесвіц. Вільготную ўборку пад’ездаў таксама праводзяць з выкарыстаннем дэзсродкаў.

Штотыднёва ажыццяўляецца дэзынфекцыя ўсёй паверхні пад’ездаў, лавачак каля ўваходаў, дзіцячых пляцовак.

– На прадпрыемстве маецца запас дэзсродкаў для атрымання 700 літраў рабочага раствору для правядзення апрацовак, – інфармуе Алеся Краўчанка. – Дэзынфекцыі праходзяць згодна ўстаноўленага графіка. На прафілактычных работах задзейнічаны тры чалавекі. Усе яны забяспечаны сродкамі ўласнай абароны, прайшлі мэтавы інструктаж і атрымалі ўсе неабходныя тлумачэнні па апрацоўцы паверхняў.

Камунальнікі просяць жыхароў шматкватэрных дамоў з разуменнем адносіцца да прымаемых мер бяспекі, апрацоўваць дэзсродкамі ўваходныя дзверы ўласных кватэр, не пакідаць на лесвічных пляцоўках дзіцячыя вазкі і веласіпеды, каб яны не перашкаджалі дэзынфекцыйным мерапрыемствам.

                    Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Зачем Польша и Прибалтика увеличивает военные расходы?

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Навечно в сердцах. Участники медиафорума в Гомеле возложили цветы к памятному знаку жертвам геноцида

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем