Темы

Дзецям на летніх канікулах трэба высыпацца і выконваць правільны рэжым дня – эксперт

Дзецям на летніх канікулах трэба высыпацца і выконваць правільны рэжым дня – эксперт

Дзецям на летніх канікулах трэба дазваляць спаць даўжэй, заявіла журналістам загадчыца аддзялення гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала МАЛАХАВА.

“Перш за ўсё, дзеці павінны адаспацца. Ня трэба падымаць рана, хай яны спяць, колькі могуць. Таму што ў нас дзеці падчас навучальнага года недасыпаюць гадзіну-паўтара”, – сказала Ала Малахава, адказваючы на пытанне аб рэкамендацыях на перыяд летняга адпачынку.

Разам з тым базавыя прынцыпы правільнага рэжыму дня павінны выконвацца, заўважыла загадчыца аддзялення. У прыватнасці, важна выконваць кратнасць харчавання: дзіця павінна есцьі 4-5 раз у дзень.

“У харчаванні павінны прысутнічаць малочныя прадукты, якія добра засвойваюцца і вельмі карысныя для дзяцей, таму што ўтрымліваюць кальцый, неабходны для росту. Тое, чаго недастаткова падчас навучальнага года, у летні перыяд павінна быць папоўнена – свежыя садавіна і гародніна. Іх можна есці без абмежаванняў”, – упэўнена Ала Малахава.

Яна таксама парэкамендавала максімальнае знаходжанне на свежым паветры, а купанне – толькі пад наглядам дарослых.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта БелТА.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем