Темы

І раёнку выпісалі, і пра бяспеку задумаліся

У вёсцы Малы Кудзін у памяшканні мясцовага клуба прайшоў незвычайны сельскі сход. Да жыхароў вёскі ў госці завіталі супрацоўнікі РАНС і райгазеты “Зара над Друццю”.

Напачатку сустрэчы жыхары населенага пункта пазнаёміліся з планамі нашай раёнкі на будучы год, атрымалі магчымасць выказаць свае прапановы і заўвагі журналісту “Зары над Друццю”, а таксама прама на месцы выпісаць раёнку ў паштальёна мясцовага аддзялення сувязі.

Гутарка з чытачамі газеты атрымалася змястоўнай і цікавай. Трэба адзначыць, што на сустрэчу завіталі падпісчыкі, сапраўды правераныя часам. Усе яны сябруюць з раёнкай 20 і больш гадоў.

– Кожны раз выпісваю “Зару над Друццю” на паўгода, – адзначыла паштальён Галіна АСТАФ’ЕВА. – І заўсёды нагадваю жыхарам вёскі, каб не забываліся аформіць падпіску на яе.

Праз некалькі хвілін Галіна Канстанцінаўна ўручыла квіток на паўгадавую падпіску на раёнку Ніне Марозавай, якая падпісалася прама падчас сустрэчы.

– Хочацца больш чытаць пра людзей, сваіх землякоў, цікавыя жыццёвыя гісторыі, падабаюцца і краязнаўчыя матэрыялы, – дадаў пенсіянер Уладзімір ЛУК’ЯНАЎ. – Афіцыйныя навіны, напрыклад, праглядваю ў інтэрнэце, а вось штосьці блізкае, жыццёвае – толькі ў раёнцы. Мы давяраем нашай газеце.

Усе ўдзельнікі сустрэчы, якія выпісалі газету на тры месяцы і паўгода, атрымалі ад рэдакцыі прыемныя сувеніры.

У працягу мерапрыемства перад вяскоўцамі выступілі супрацоўнікі РАНС. Начальнік райаддзела Віталь ВОРАНАЎ распавёў аб бяспечным выкарыстанні печаў у ацяпляльны сезон і электраправодкі. Ён прывёў і невясёлую статыстыку: сёлета з пачатку года ў раёне падчас пажараў загінулі два чалавекі. Усе яны ігнаравалі правілы пажарнай бяспекі, да таго ж, трагедыі адбыліся, калі пацярпелыя знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. Прысутныя паглядзелі тэматычны фільм, зняты прэс-службай МНС на аснове рэальных падзей аб тым, як людзі абыякава адносяцца да свайго жыцця і здароўя.

Інспектар нагляду і прафілактыкі РАНС Дзмітрый ШАЎЧОНАК паінфармаваў, што ў нашым раёне па віне нецвярозых гаспадароў адбылося больш за 90% пажараў. І папрасіў жыхароў вёскі праяўляць пільнасць: калі іх суседзі ці знаёмыя вядуць асацыяльны лад жыцця, і, да таго ж, ігнаруюць правілы пажарнай бяспекі, паведамляць аб гэтым у РАНС. Так удасца пазбегнуць даволі вялікай колькасці трагедый.

Напрыканцы сустрэчы начальнік РАНС нагадаў правілы паводзінаў на лёдзе ў зімні перыяд і абыходжання з піратэхнікай, бо навагоднія святы ўжо не за гарамі. Для замацавання ведаў па бяспецы жыццядзейнасці ўсім прысутным былі раздадзены тэматычныя лістоўкі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В агрогородке Вишов торжественно открылся многофункциональный спортивно-игровой комплекс.

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сельскохозяйственная бригада школьников трудится на полях СПК «Колхоз «Родина»

10 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

13-й с начала года пожар произошел в Белыничском районе

10 июня 2025
Читать новость
Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем