Темы

Кірмашы завяршаюць сезон

Кірмашы завяршаюць сезон

У мінулую суботу на рынку райспажыўтаварыства адбыўся апошні ў гэтым сезоне кірмаш.

Нягледзячы на пахмурны дзень, людзей на рынак райста завітала шмат. За асобнымі таварамі пакупнікі выстройваліся ў доўгія чэргі.

Выбар прадастаўленнай прадукцыі быў вялікі, таму пакупнікі выходзілі з рынку задаволеныя і з поўнымі пакетамі, а некаторыя – і мяхамі.

– Гэта першы сельскагаспадарчы кірмаш, які я наведала сёлета, – распавядае бялынічанка Святлана ВАРАБ’ЁВА. – Запланавала купіць саджанцы яблынь і свежую рыбу. Што тычыцца асартыменту, то мяне ўсё задавальняе, выбар ёсць. У наступным годзе, магчыма, буду наведваць кірмашы часцей. Сённяшнімі пакупкамі вельмі задаволена.
БУКП «Жылкамгас» і раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, як і ў папярэднія кірмашовыя сезоны, аказвалі пакупнікам платныя паслугі па дастаўцы да дому набытай прадукцыі.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі сёлетніх восеньскіх кірмашоў былі СВК «Калгас «Радзіма», ААТ «Новая Друць», «Бялынічы», «Аграсэрвіс», «Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне», райспажыўтаварыства, дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў, ААТ ПМК-82 ААТ «Вадбуд», ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас», праватныя асобы і прадпрымальнікі.
Побач з гандлёвамі радамі размясціўся «Кірмаш бяспекі», арганізаваны супрацоўнікамі РАНС. У рамках акцыі «З клопатам пра бяспеку малой радзімы» бялыніцкія ратавальнікі нагадвалі наведвальнікам кірмашу асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў зімовы перыяд, праводзілі віктарыны і раздавалі інфармацыйныя буклеты.
* * *
Сельскагаспадарчы кірмаш прайшоў на мінулым тыдні і ў аграгарадку Вялікая Машчаніца. Пакупнікам прапаноўваўся шырокі выбар харчовых і прамысловых тавараў, прадукцыя ўласнай вытворчасці сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый. Напрыклад, працаўнікі ААТ «Новая Друць», «Аграсэрвіс», «Бялынічы» гандлявалі збожжам новага ўраджаю, ДІСІ – бульбай, морквай, зернем. Работнікі ПМК-82 ААТ «Вадбуд» прывезлі на продаж дровы. Пакупнікі таксама мелі магчымасць набыць адзення і шмат што іншае.

– Гэта не першы кірмаш у нашым аграгарадку, але на ім добры выбар прадукцыі і тавараў, – распавядае жыхарка Вялікай Машчаніцы Галіна КАНДРАТАВА. – Што тычыцца гародніны, то я ўсё вырашчваю на сваім участку. А вось іншая прадукцыя вельмі нават дарэчы. Не трэба ехаць у горад, тут у адным месцы можна набыць усё неабходнае.
Як паведаміла карэспандэнту раённай газеты намеснік старшыні райвыканкама Алена КОТАСАВА, сёлета ў раёне праведзены 19 сельскагаспадарчых кірмашоў. Прададзена больш за 60 тон збожжа, больш за 40 тон плодаагародніннай прадукцыі, атрымана выручкі на суму звыш 90 тысяч рублёў.

Сезонныя кірмашы завяршаюць работу, але рынак райста працягвае працу ў штатным рэжыме.

Дзмітрый ЦІХАНАЎ.
Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем