Темы

Кожны непаўналетні ўдзельнік «Тыдня лесу» атрымае памятны сувенір ад лясгасаў

3 красавіка ў Беларусі стартуе Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу». Стаць яе ўдзельнікам і ўнесці свой уклад у азеляненне краіны можа кожны: для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшы лясгас або лясніцтва і заявіць пра сваё жаданне. Аб гэтым паведамілі прэс-службе Мінлясгаса.

Арганізатарам традыцыйна выступіць Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Кампанія будзе прымеркаваная да года народнага адзінства і ахопіць усе рэгіёны краіны.

Як і ў мінулым годзе, асаблівы акцэнт у ходзе акцыі будзе зроблены на рабоце з падрастаючым пакаленнем. Кожны ўдзельнік ва ўзросце да 18 гадоў атрымае ад лесагаспадарчых устаноў памятны сувенір. Акрамя таго, лясгасы адзначаць і найбольш актыўныя ўстановы адукацыі ў сваіх раёнах.

Нагадаем, што галоўнай мэтай акцыі «Тыдзень лесу» з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Сёлета акцыя адбудзецца ўжо 14-ы раз і пройдзе з 3 па 10 красавіка. За гады існавання яна палюбілася шматлікім беларусам, якія сталі яе пастаяннымі ўдзельнікамі.

Так, толькі ў 2020 годзе рукамі валанцёраў было высаджана больш за 23 мільёны дрэў. Асноўнымі лесаўтваральнымі пародамі традыцыйна сталі хвоя, елка і бяроза. Новы лес быў створаны на плошчы каля 5, 5 тыс. га. усяго работы былі арганізаваны на 2332 аб’ектах.

Усіх удзельнікаў акцыі лесагаспадарчыя ўстановы забяспечаць неабходным пасадачным матэрыялам, а таксама інвентаром, пазначаць аб’екты, якія маюць патрэбу ў пасадцы лесу.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у абласным арганізацыйным камітэце Магілёўскай вобласці па тэлефоне (8-0222) 750570, (0222) 749471.

Последние новости

Новости Беларуси

Синоптики рассказали, когда в Беларусь придёт настоящая осень

21 сентября 2026
Читать новость
Новости области

Лукашенко поручил за будущий год кардинально изменить Могилевскую область

21 сентября 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

21 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничская «Друть» одержала победу над витебским «Газовиком»

20 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В Головчине прошёл праздник «Бульбяныя пацехі»

20 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Праздник детям из Белыничского интерната подарили байкеры Могилёвщины и ГАИ

19 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем