Темы

Манітораць гатоўнасць участкаў

Да працы ў раёнах Магілёўшчыны прыступілі прадстаўнікі місіі назіральнікаў ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Зараз яны вывучаюць гатоўнасць участкаў для галасавання, а потым будуць адсочваць сітуацыю ў перыяд датэрміновага галасавання і ў асноўны дзень выбараў.

На гэтым тыдні ў Магілёўскай вобласці працавалі два міжнародныя назіральнікі ад СНД – Алена Шамаль і Віталь Бусько. Яны наведалі ўчасткі для галасавання ў Магілёве, Магілёўскім раёне, Круглым, Бялынічах, Чавусах, Чэрыкаве, Крычаве…

– Наша задача – не кантроль. Зараз нашы заўвагі носяць чыста рэкамендацыйны характар, – патлумачыў Віталь Бусько. – Мы настроены на аб’ектыўнасць і праўдзівасць.

Назіральнікі ад СНД знаёмяцца з тым, як сфармаваны ўчастковыя камісіі, ацэньваюць абсталяванасць выбарчых участкаў.

– На дадзеным этапе назірання для нас важная знешняя атрыбутыка – стан кабін для галасавання, скрынь, забяспечанасць участкаў нагляднай агітацыяй, заканадаўчымі актамі, метадычнымі рэкамендацыямі, інструкцыямі, адпаведным абсталяваннем,– адзначае Віталь Бусько. – Улічваючы эпідэміялагічную сітуацыю, звяртаем увагу на магчымасць арганізацыі размежавання плыняў выбаршчыкаў, забяспечанасць ахоўнымі сродкамі – антысептыкамі, маскамі і пальчаткамі. 

 Асноўная група назіральнікаў ад СНД прыбудзе ў Беларусь за два-тры дні да выбараў. 9 жніўня, у  асноўны дзень выбараў, яны будуць прысутнічаць на выбарчых участках з моманту іх адкрыцця і да завяршэння падліку галасоў.

Як паведамілі ў Магілёўскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Беларусі, на дадзены момант ва ўсіх выбарчых камісіях рэгіёну акрэдытаваны 5271 назіральнік. Асаблівую цікавасць да працы камісій праявілі прадстаўнікі ФПБ (1067 чалавек), ГА “БРСМ” (753), РГА “Белая Русь” (587), Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (493). Сярод палітычных партый 82 назіральнікаў накіравала Кампартыя Беларусі, па 3 – Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, Аб’яднаная грамадзянская партыя. Акрамя таго, 879 грамадзян акрэдытаваны камісіямі па выбарах Прэзідэнта Беларусі шляхам падачы заяў.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем