Темы

«#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»

«#Мая_Зямля_Прыдняпроўе»

Маштабны праект пад такой назвай па вывучэнню, захаванню і папулярызацыі сацыякультурнай спадчыны рэгіёна стартаваў днямі на Магілёўшчыне.

Праект шматаспектны і доўгатэрміновы, распрацоўваўся з вектарам на моладзь і прадугледжвае непасрэдны ўдзел рабят розных узростаў: дашкалят, навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

Аднак асноўная яго частка будзе складацца з трох этапаў. Першы прадугледжвае вывучэнне мікразоны, якая размяшчаецца побач з установай, дзе навучаюцца дзеці. Праз паходы, тэматычныя экскурсіі і экспедыцыі, майстар-класы, музейна-педагагічныя заняткі і лекцыі рабяты будуць даследаваць аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, сістэматызаваць і аналізаваць сабраны матэрыял. Плануецца таксама вывучэнне мясцовых тапонімаў з аналізам навуковай літаратуры і апытаннем мясцовых жыхароў. Мяркуецца, што да працы актыўна падключацца бацькі і педагогі. Плануецца, што да мая кожная ўстанова адукацыі вобласці распрацуе экскурсійна-турыстычны маршрут па сваёй мікразоне, які ўключае археалагічныя, этнаграфічныя, культурныя, рэлігійныя, спартыўныя, ваенныя, прамысловыя, экалагічныя і іншыя аб’екты, а таксама «страчаную спадчыну». Усе гэтыя звесткі на другім
этапе разам будуць акумулявацца на ўзроўні рэгіянальных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і аддзелаў адукацыі. І на працягу года на аснове гэтых маршрутаў будуць арганізаваны наведванні дзецьмі знакавых сацыякультурных аб’ектаў родных раёнаў і гарадоў.

Затым, на трэцім этапе, усе напрацоўкі з раёнаў і гарадоў будуць перададзеныя ў Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі і Абласны цэнтр творчасці для абагульнення. Да вясны 2022 года на аснове гэтых матэрыялаў плануецца стварыць даведнік па Магілёўскай вобласці, інтэрактыўную карту, якая адлюстроўвае адметнасці рэгіёна, і мабільную праграму «Мая_Зямля_Прыдняпроўе», якую ў сваёй дзейнасці будуць выкарыстоўваць установы адукацыі. Даведнік стане незаменным памочнікам пры арганізацыі экскурсій, паходаў. 

Карта будзе выкарыстоўвацца настаўнікамі-прадметнікамі, выхавацелямі дашкольных устаноў у адукацыйным працэсе ў якасці ілюстрацыі сацыякультурнай спадчыны Прыдняпроўскага краю, ужывацца пры правядзенні класных гадзін, гадзін інфармавання, прэзентацый, што знаёмяць з родным краем. Праз квэст-гульні, тэставыя заданні мабільнай праграмы рабяты змогуць ацэньваць узровень сваіх ведаў аб Магілёўскай вобласці.

Фота
Вольгі НАБОКАВАЙ.
 

Последние новости

РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Строительство жилья по-новому

4 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Чтобы лето было безопасным

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Сколько будет стоить школьная форма на 2025-2026 учебный год?

4 июня 2025
Читать новость
Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем