Темы

На мінулым тыдні прайшла справаздачна-выбарачная канферэнцыя раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”

На мінулым тыдні прайшла справаздачна-выбарачная канферэнцыя раённай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства”.

На канферэнцыі прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыйнай структуры РДГА “БДПТ” Аляксей СІПАКОЎ, намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА, начальнік Бялыніцкага вытворчага ўчастка УП “Магілёўскі камбінат супрацьпажарных работ” Мікалай ГРОНСКІ,  начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ, ідэалагічны актыў раёна, члены пярвічак РДГА “БДПТ”.

У раёне сёння дзейнічаюць 5 пярвічных арганізацый РДГА “БДПТ”  колькасцю 40 чалавек.

Аляксей Сіпакоў пазнаёміў удзельнікаў канферэнцыі з асноўнымі пытаннямі дзейнасці арганізацыйнай структуры, раскрыў прысутным дзяржаўна значныя задачы, якія пастаўлены перад таварыствам, а гэта: аб’яднанне намаганняў грамадзян для забеспячэння пажарнай бяспекі; стварэнне добраахвотных пажарных фарміраванняў у раёнах, арганізацыя і каардынацыя іх дзейнасці, у тым ліку пры ажыццяўленні пажарна-прафілактычных мерапрыемстваў, тушэнні пажараў; удзел у стварэнні пазаштатных пажарных фарміраванняў; садзейнічанне органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях па папярэджанні або тушэнні пажараў; навучанне насельніцтва мерам пажарнай бяспекі і інш.

Быў выбраны раённы савет арганізацыі, у які ўвашлі старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, яго намеснікі Ірына Фурсава, Дзмітрый ДАВЫДАЎ, начальнікі РАНС – Віталь Воранаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – Іна ІГНАТОВІЧ, дырэктар БУКП “Жылкамгас” Віктар ІВУЛЁЎ, супрацоўнікі РАНС Ілья ЦІКУНОЎ і Аляксандр САДОЎСКІ.

– З гэтай арганізацыяй мы пастаянна супрацоўнічаем. За мінулы год правялі два “Кірмашы бяспекі”. У іх дабравольнае пажарнае таварыства прымала актыўны ўдзел: праводзілі конкурсы з дзецьмі, раздавалі агітацыйныя матэрыялы, распавядалі пра сваю працу. РДГА “БДПТ” займаецца вялікім аб’ёмам работ: зарадкай і перазарадкай парашковых і вуглекіслотных вогнетушыцеляў; праектаваннем, мантажом і тэхнічным абслугоўваннем аўтаматычных пажарных і ахоўных сігналізацый; вогнеахоўнай апрацоўкай драўляных і металічных канструкцый будынкаў і інш. Ёсць і такія віды работ, як рамонт і кладка печаў. На Былыніччыне гэтым займаюцца толькі супрацоўнікі раённага вытворчага ўчастка камбіната супрацьпажарных работ, – рэзюмаваў начальнік РАНС Віталь Воранаў.

                    Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Белыничская команда членов «Белой Руси» принимает участие в областном турслёте

12 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район принимал участников областной встречи мелиораторов

12 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Что покупают белорусы: какие новые авто и электромобили в лидерах за 8 месяцев

11 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Приглашаем к участию: III Международная выставка ЖКХ «НАШ ДОМ» в Минске

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

У белыничан есть возможность открыть своё дело с господдержкой

11 сентября 2026
Читать новость
Новости района

В ОАО «Новая Друть» уборка картофеля в самом разгаре

11 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем