Темы

На парозе абнаўлення

У Бялынічах у верасні гэтага года адбудзецца грандыёзнае свята – ХХVII Дзень беларускага пісьменства. Горад актыўна рыхтуецца да яго правядзення: рэстаўруюцца адміністрацыйныя будынкі і шматкватэрныя дамы, ствараюцца дадатковыя камунікацыі, мяняюцца і абнаўляюцца дарогі і тратуары…

Новыя тратуары будуць пракладзены па вуліцах 60 гадоў Кастрычніка (ад вул. Ленінская да вул. Горкага) і Савецкая (па левым баку руху ад вул. Абаронная да парку Ліпавы Гай).

На тратуарах па вуліцах Калініна (ад вул. Целешава да вул. Ленінская) і Абаронная таксама будуць заменены пліты для руху пешаходаў. Дарожкі і бардзюрныя камяні ўжо мяняюцца на вуліцах Савецкая, Ленінская, Мічурына і Целешава.

– Асобная ўвага надаецца веладарожкам, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый ДАВЫДАЎ, – па вуліцах Мічурына і Савецкая іх стварэнне хутка распачнецца. Прапрацоўваецца пытанне па iх пракладцы ў іншых частках горада, дзе гэта будзе магчыма. На гэты конт кансультуемся з Мінскім веласіпедным таварыствам. Плануецца і правядзенне мэтавага семінара аб бяспечным будаўніцтве веладарожак у нашым у горадзе.

Таксама Дзмітрый Давыдаў паінфармаваў, што будзе праводзіцца бягучы рамонт дваровых тэрыторый жылых дамоў №1е, 1ж па вуліцы Калініна, № 4а, 5, 6, 7, 8, 10а па вуліцы Мічурына, № 22, 24, 26, 32 па вуліцы Савецкая. Адрамантуюць пешаходныя дарожкі ў парку Ліпавы Гай і ва ўрочышчы Глінішча.

Дарэчы, помнікі на Алеі Герояў у Ліпавым Гаі плануецца абліцаваць гранітам.

Без увагі не застанецца і асфальтабетоннае пакрыццё. На некаторых вуліцах яно будзе заменена, а зняты матэрыял выкарыстаюць пры рамонце іншых вуліц горада.

Старая тратуарная плітка, якая знаходзіцца ў добрым стане, будзе выкарыстана пры рамонце пешаходных дарожак на вуліцах Калініна, Абаронная, Целешава.

         Надзея ЕРАШЭНКА:

       – Заўважаю, што наш

     горад увесь у будаўнічых работах. Цяпер, праўда, ёсць невялікія нязручнасці, але па завяршэнні ўсіх работ, упэўнена, будзе прыгажосць, утульнасць і камфорт. У будаўніцтве задзейнічана шмат людзей. Будаўнікі малайцы, робяць усё хутка і якасна. Вельмі рада, што наш горад стане прыгожым і сучасным.

       Святлана ВАРАБ’ЁВА:

          – Работы ўражваюць      

      сваёй маштабнасцю. На падрыхтоўку горада да Дня беларускага пісьменства не шкадуецца ні сіл, ні часу. Прыемна, што ў нашым горадзе будзе такое свята, бо гэта дапамагае паселішчу развівацца. Асабіста мне прыемна сачыць за тым, як родныя Бялынічы з кожным днём набываюць новае аблічча.

        Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем