Темы

Напярэдадні Новага года ў зале раённага Цэнтра культуры сабраліся лепшыя вучні ўстаноў адукацыі раёна

Традыцыйна напярэдадні Новага года ў зале раённага Цэнтра культуры збіраюцца лепшыя вучні ўстаноў адукацыі Бялыніччыны, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і спорце, а таксама ў грамадскім жыцці сваіх школ і раёна ў цэлым.

— Выканаўчы камітэт ведае, радуецца і ганарыцца кожным вашым поспехам і перамогай, — распачала чаргу віншаванняў намеснік старшыні райвыканкама Ірына ФУРСАВА. — Няхай у новым 2020 годзе яны толькі прымнажаюцца.  Жадаю вам моцнага здароўя, радасці ў кожным дні, і, канечне, новых дасягненняў. 

Ставіць перад сабой самыя неверагодныя мэты, і абавязкова ўвасабляць іх у жыццё пажадаў рабятам дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Андрэй ГАНЧУК. Ён перадаў сертыфікат на набыццё камплекту мэблі для Вішоўскага дзіцячага ясляў-садзіка, а таксама салодкія падарункі выхаванцам дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Намеснік старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Міхаіл СКУСАЎ уручыў ад сельгаспрадпрыемства вучням Вішоўскай СШ сертыфікат на набыццё мэблі для ўстановы больш чым на 5 тысяч рублёў.

Намеснікі дырэктараў па ідэалагічнай рабоце ПМК-241 і лясгаса Таццяна ЛІСОЎСКАЯ і Юлія КУДРАВЕЦ павіншавалі ўсіх дзетак з канікуламі і ўручылі прадстаўнікам СШ №2 і Свяцілавіцкага ВПК ДС СШ сертыфікаты на набыццё, адпаведна, халадзільнага абсталявання і спартыўнага інвентара. А дырэктары МЦ “Ветразь” Іна ВІННІКАВА і Машчаніцкай СШ Таццяна ЦЕЦЕРУКОВА атрымалі ад старшыні райарганізацыі РГА “Беларускі фонд міру” Таццяны МЯКШЫНАЙ сертыфікаты на набыццё стэндаў “Заўсёды ў страі, у памяці навечна” для афармлення тэматычных куткоў да 75-годдзя Вялікай Перамогі.

І, канечне ж, кожны школьнік, які сёлета дастойна прадставіў наш раён на інтэлектуальных, творчых і спартыўных мерапрыемствах рознага ўзроўню, атрымаў навагодні падарунак.

Яшчэ адным падарункам для гасцей свята стаў відовішчны тэатралізаваны мюзікл “Снежная каралева” ў выкананні педагогаў і выхаванцаў МЦ “Ветразь”.

Вольга НАБОКАВА.

Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем