Темы

Народ – лепшы заканадаўца

Народ – лепшы заканадаўца

Я ўжо даўно ўсвядоміў, што не можа быць іншага сапраўднага заканадаўцы, чым сам народ.

Мяне як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь надзвычай хвалюе падрыхтоўка ў краіне да такой значнай грамадскай падзеі, як Шосты Усебеларускі народны сход. Добра, што рашэнні такога форуму могуць стаць канстытуцыйнымі, што само палажэнне пра дзейнасць народных сходаў плануецца ўнесці ў новую Канстытуцыю краіны.

Радуе, што па ўсёй Беларусі актыўна працуюць дыялогавыя пляцоўкі, грамадскія прыёмныя, дзе людзі адкрыта выказваюць сваю пазіцыю, уносяць шмат прапаноў наконт далейшага сацыяльна­эканамічнага развіцця краіны, удасканалення палітычнай сістэмы. Безумоўна, кожны з нас хоча, каб яго пачулі, каб яго голас быў улічаны.

Як сёння абмяркуем нашы заўтрашнія крокі – так і жыць будзем у будучыні. Каштоўна, што ўсенародныя думкі і меркаванні з месцаў, з рэгіёнаў будуць вынесены на абмеркаванне дэлегатаў VІ Усебеларускага народнага сходу. Добра, што на форуме будуць прадстаўлены працоўныя калектывы, палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, людзі розных узростаў і прафесій.

У нашай краіне менавіта народ – адзіная крыніца дзяржаўнай улады і носьбіт суверэнітэту.

…Успамінаю, як некаторыя грамадзяне да Першага Усебеларускага сходу ставіліся песімістычна, нават негатыўна. Час паказаў, як яны памыляліся. Сход стаў лёсавырашальным для краіны, кардынальна змяніў не толькі палітычны ландшафт, але і значна ўзрасла ўпэўненасць народа ў заўтрашнім дні. Пачалося актыўнае будаўніцтва суверэннай Беларусі.

VІ Усебеларускі народны сход, упэўнены, дасць эстафету новым гістарычным, жыццёвым, нават бытавым здзяйсненням, бо ён – гэта агульнанацыянальная і агульнадзяржаўная пляцоўка, якая адлюстроўвае і духоўны стан беларускага народа, і яго дабрабыт, і прававое ўзаемадзеянне органаў кіравання.

Канстанцін КАРНЯЛЮК,
ветэран педагагічнай працы.

Последние новости

Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость
Президент

Торговые сети и поставщиков обязали обеспечивать наличие в магазинах овощей в межсезонье 

12 июня 2025
Читать новость
Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем