Темы

Настаўнікам трэба не толькі нарадзіцца

Фінал раённага этапа рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных

работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” прайшоў 25 студзеня на базе СШ № 1 імя М.І.

Пашкоўскага. Ён праводзіцца ў мэтах выяўлення, абагульнення і распаўсюджання вопыту работы

лепшых педагогаў.

Конкурс праходзіў у некалькі тураў: у першым, завочным, прынялі ўдзел 15 педагогаў з усіх устаноў адукацыі, якія рыхтавалі праект адкрытага ўрока і самапрэзентацыю педагагічнага вопыту работы.

У другім туры пераможцы завочнага этапа праводзілі ўрокі ў незнаёмым дзіцячым калектыве і адказвалі на пытанні псіхолага-педагагічнага тэсціравання.

Пасля паспяховага праходжання двух першых тураў у фінал раённага этапа выйшлі 6 педагогаў: Галіна ВІЦЯНКОВА, настаўнік матэматыкі Эсьмонскага ВПК ДС СШ; Вольга НОВІКАВА, настаўнік нямецкай мовы СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага; Святлана ВАЗІЛО, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Машчаніцкай СШ; Святлана НАБОКАВА, настаўнік пачатковых класаў Запольскай СШ; Віталь КАРАЛЁНАК, настаўнік фізічнай культуры СШ №1;  Ірына МАРДАЧОВА, выхавацель ясляў-садзіка № 2 райцэнтра.

У фінальным спаборніцтве педагогі правялі майстар-класы, прадэманстравалі рашэнні нестандартных педагагічных сітуацый. А таксама кожны паказаў творчае самапрадстаўленне на тэму “Я – педагог”. За тыя некалькі хвілін, якія настаўнік праводзіў на сцэне, ён стараўся распавесці не толькі інфармацыю пра сябе і свае дасягненні, педагагічнае крэда, жыццёвую пазіцыю, але і зрабіць гэта таленавіта.

Ацэньвала выступленні канкурсантаў кампетэнтнае журы, прычым, яно суміравала балы, заробленыя педагогамі не толькі ў фінале, але і ў папярэднім туры.

Першае месца заняла Вольга Новікава, настаўнік нямецкай мовы СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага, на другім месцы апынулася Святлана Вазіло, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Машчаніцкай СШ. Трэцяе месца заняла Галіна Віцянкова, настаўнік матэматыкі Эсьмонскага ВПК ДС СШ.

– Раённы конкурс прайшоў на высокім узроўні. Усе педагогі паказалі сваё майстэрства і прафесіяналізм. Конкурс даказаў, што ў нас ёсць настаўнікі, якія ўмеюць вучыць і вучыцца. У педагагічнага калектыву раёна высокі патэнцыял. У будучым, думаю, перамогі не прымусяць сябе чакаць у вобласці і рэспубліцы, – падкрэсліла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА.

– У гэтым конкурсе я ўдзельнічаю не першы раз. У 2012 годзе заняла трэцяе месца, – расказала пераможца конкурсу Вольга Новікава.

– Дзякуючы яму набыла каштоўны вопыт. Тое, што стаяла побач з такімі педагогамі-прафесіяналамі на адной сцэне, для мяне ўжо ёсць перамога. Хачу выказаць словы ўдзячнасці ўсім тым людзям, якія мяне падтрымлівалі, дапамагалі, верылі ў мяне!

Пераможцы ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела па адукацыі райвыканкама і падарункамі ад РА РГА “Белая Русь”. Яны прымуць удзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”.

         Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

ФОТОФАКТ. В Белыничах отметили День молодежи

29 июня 2025
Читать новость
Новости района

81 год назад Белыничский район был освобожден от немецко-фашистских захватчиков

29 июня 2025
Читать новость
Новости района

Учащиеся школ Белыничей помогали социальному пансионату в рамках акции «Время добрых дел»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел районный этап конкурса «Лесоруб-2025»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

Белыничский райсовет депутатов провел очередную сессию

26 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем