Темы

Не больш за 10 масак – у адны рукі

Міністэрства аховы здароўя ўстанавіла нормы аднаразовай рэалізацыі ў аптэках насельніцтву

некаторых лекавых сродкаў.

Гэта прадугледжана пісьмом Міністэрства аховы здароўя Беларусі ад 9 красавіка 2020 года, якое размешчана на сайце ведамства.

Нормы аднаразовай рэалізацыі ўстанаўліваюцца з 10 красавіка па 1 ліпеня 2020 года. Гэта абумоўлена рэзкім ростам попыту на некаторыя лекавыя сродкі, медыцынскія вырабы і іншыя тавары аптэчнага асартыменту.

У пераліку знаходзіцца дзесяць пазіцый. Так, у адны рукі можа быць прададзена не больш за 40 таблетак “Парацэтамолу” (у дазіроўцы 200 мг або 500 мг) і столькі ж таблетак “Арпетолу” (100 мг або 50 мг), 10 капсул “Флу-стопу” ў дазіроўцы 75 мг. На медыцынскія маскі і павязкі норма аднаразовай рэалізацыі ўстаноўлена ў колькасці 10 штук у адны рукі. Аналагічна – на медыцынскія пальчаткі 5 пар.

Антысептычныя лекавыя сродкі, у тым ліку аптэчнага вырабу, могуць прадаць 2 упакоўкі, дэзсродкі для  апрацоўкі рук (гель, раствор) аб’ёмам не больш за 100 мл – 2 шт, аб’ёмам больш за 100 мл, але не больш за 1 000 мл, – 1 упакоўку.

Карэспандэнт раёнкі наведала цэнтральную раённую аптэку, каб даведацца, як там абслугоўваюцца людзі падчас эпідэміялагічнай абстаноўкі.

– У наяўнасці маецца дастатковая колькасць супрацьвірусных, супрацьзапаленчых лекавых сродкаў для прафілактыкі і лячэння грыпу, ВРВІ, у тым ліку і для палягчэння сімптомаў прастудных, вірусных захворванняў, а таксама тэрмометраў, сродкаў дэзынфекцыі, – паінфармавала загадчыца ЦРА №41 Алена КАВАЛЁВА.

У гандлёвай зале чаргі не было, наведвальнікі куплялі маскі, пальчаткі, дэзынфіцыруючыя сродкі і неабходныя медпрэпараты. Прыслухоўваючыся да парад работнікаў аптэкі, яны прытрымліваліся сацыяльнай дыстанцыі ў 1,5-2 метра.

              Аліна ЦЫГАНІЙ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем