Темы

І непаўторнае аркестра гучанне

Многія з нас хоць раз адчувалі незвычайна моцнае і кранальнае ўздзеянне жывога гучання

музычных інструментаў.

Такімі эмоцыямі, напэўна, мог прасякнуцца і кожны, хто бываў на выступленнях народнага аркестра народных інструментаў Бялыніцкай дзіцячай школы мастацтваў.

— Ідэя дэманстраваць выканальніцкае майстэрства не толькі вучняў, але і педагогаў нашай музычнай школы і яе філіялаў, узнікла ў былога дырэктара Івана ЛАПАЦЕНТАВА, — расказвае заснавальнік і нязменны кіраўнік аркестра, дырэктар ДШМ Таццяна ГАРНАСТАЙ. — Так 26 гадоў таму пачалася гісторыя нашага калектыву.

Сапраўдны жаночы кветнік і адно цвёрдае мужчынскае плячо — менавіта так можна ахарактарызаваць склад аркестра на сённяшні дзень.

Не без гонару Таццяна Вячаславаўна зазначае, што асноўная колькасць яго ўдзельнікаў, — менавіта тыя музыканты, што стаялі каля самых вытокаў стварэння аркестра.

Сярод іх Наталля КАБУШАВА, Галіна ГАРАДКОВА, Ала ЖУРАВОВІЧ, Алена КАПЫЛОВА, Ала САЛДАЦЕНКАВА, Лілія ЛАХЦІКАВА, Наталля НАБОКАВА, Вольга МАІСЕЕНКА, Людміла БЕЛАУСАВА, а таксама нязменная апора калектыву  Яўген МІНЬКОЎ.

Крыху пазней папоўнілі калектыў Таццяна ЛОСЕВА і выпускнікі ДШМ  Ларыса ХАРТАНОВІЧ, Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА, Таццяна АШВІЛАВА, Кацярына ДАРОШЧАНКА, Іна ШТРУБА. Сярод самых маладых, але не менш таленавітых, хто нездарма абраў сваім жыццёвым шляхам менавіта творчасць, — Таццяна СЕМЯНІСТАЯ і малады спецыяліст Анастасія ІГНАТАВА.

Па словах Таццяны Гарнастай, пастаянны склад аркестра ў спалучэнні з узаемапаразуменнем паміж яго ўдзельнікамі, асабістая адказнасць кожнага за агульную справу выпрацоўваліся цягам гадоў і маюць вялікае значэнне ў зладжанасці аркестровага выканання.

Штогод таленавітая творчая каманда ўдзельнічае ў раённых культурна-масавых мерапрыемствах і святах. Сваю канцэртную праграму яна неаднаразова прадстаўляла на розных абласных і рэспубліканскіх мерапрыемствах.

Спрыяючы развіццю музычнага мастацтва, за гады свайго існавання калектыў заняў важнае месца ў культурным жыцці нашага горада і вобласці. Шматлікія ганаровыя граматы і дыпломы — добрае гэтаму сведчанне.

Рэпертуар аркестра пастаянна абнаўляецца, а творчы партрэт яго паступова набывае новыя фарбы. У цяперашні час распрацоўваецца асобная праграма да ХХVII Дня беларускага пісьменства. Падчас святочных мерапрыемстваў мусяць прагучаць як новыя нумары, так і лепшыя кампазіцыі мінулых гадоў.

Падчас гутаркі з кіраўніком аркестра стала зразумела: тое, што адбываецца на сцэне падчас выступленняў, — гэта толькі вяршыня айсберга. Той хвіліне, калі слухач зможа атрымаць асалоду ад музыкі, папярэднічае цяжкая праца, якая займае ў сярэднім паўгода: ад пошуку дырыжорам партытуры для новага твора, працы ў калектыве, калі кожны яго ўдзельнік можа зрабіць свой асабісты ўнёсак, і ўрэшце, да прывядзення музыкальный кампазіцыі ў дасканалы варыянт.

— Наш аркестр — гэта згуртаваны калектыў з вялікімі творчымі планамі, — прызнаецца Таццяна Гарнастай. — Агульнымі намаганнямі мы і надалей будзем імкнуцца абавязкова ўвасабляць іх у жыццё.

Вольга НАБОКАВА.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем