Темы

Нішто не забыта, ніхто не забыты…

27 студзеня 2019 года адзначалася знамянальная дата – 75 гадоў з дня поўнага зняцця блакады Ленінграда.

У гонар гэтай падзеі ўладамі Санкт-Пецярбурга заснаваны памятны знак “У гонар 75-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады”. Яго ўручалі людзям, якія асабіста перажылі адну з самых страшэнных падзей Вялікай Айчыннай вайны. 872 дні горад Ленінград быў шчыльна акружаны фашыстамі.

Узнагарода знайшла і бялынічаніна Цімафея ГАНЧАРОВА.  У дзяцінстве ён жыў з бацькамі ў Ленінградзе. На свае вочы бачыў страшныя падзеі блакаднага горада. Памятны знак Цімафею Кузьмічу ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна ІГНАТОВІЧ і ваенны камісар Бялыніцкага і Круглянскага раёнаў Мікалай ГАМОЛКА.

Цімафей Ганчароў быў да глыбіні душы крануты тым, што пра яго не забылі. Гэты знак – падзяка тым, хто выстаяў у тыя страшэнныя дні блакады, не скарыўся ворагу.

Аліна ЦЫГАНІЙ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

РОВД информирует

Труд – лучшая профилактика

22 августа 2025
Читать новость
Год благоустройства

На завершающем этапе находится реконструкция городского стадиона в Белыничах

22 августа 2025
Читать новость
Новости района

В Светиловичском доме ремёсел прошла творческая встреча

22 августа 2025
Читать новость
Новости района

Подготовка к учебному году: где купить всё необходимое в Белыничах

22 августа 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе проходит единый день информирования

21 августа 2025
Читать новость
Новости района

Комбайнер и водитель из ОАО «Белыничский райагропромтехснаб» стали вторыми «тысячниками» в своем хозяйстве

21 августа 2025
Читать новость

Рекомендуем