Темы

Па 21 чэрвеня на Магілёўшчыне праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню”

Па 21 чэрвеня на Магілёўшчыне праводзіцца інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню” пад дэвізам: “Скажы тытуню – не”, накіраваная на абарону падрастаючага пакалення ад дрэннага ўздзеяння курэння.

Сёння нікацінавая залежнасць назіраецца ў 1,1 млрд чалавек па ўсім свеце. Па да-дзеных СААЗ, на пачатак XXI стагоддзя кожная чацвёртая ў свеце жанчына курыць. Гэта сапраўдная трагедыя для грамадства. Дачасна марнее не толькі прыгажосць, але і здароўе, а з ім і наша будучае – дзеці. Ужыванне тытуню скарачае працягласць жыцця на 7-15 гадоў, на 15% зніжаецца прадукцыйнасць працы.

Спецыялістамі падлічана, што 1-2 пачакі цыгарэт утрымліваюць смяротную дозу нікаціну. Курца ратуе толькі тое, што гэта доза ўводзіцца ў арганізм паступова, і част-ка нікаціну нейтралізуе фармальдэгід – іншы яд, які змяшчаецца ў тытуні.

У склад тытунёвага дыму ўваходзіць каля 3000 хімічных рэчываў, здольных пашкоджваць жывыя тканкі. Асабліва варта адзначыць тытунёвы дзёгаць, які ўтвараюць смолы і роднасныя ім злучэнні, нікацін, высокатаксічныя злучэнні і газы: вокісы вугляроду і азоту, аміяк, сінільная кіслата і іншыя.

Курэнне спрыяе развіццю такіх хвароб, як артэрыяльная гіпертэнзія, ішэмічная хвароба сэрца, хранічны бранхіт і эмфізэма лёгкіх, язва страўніка і дванаццаціперснай кішкі, хранічны каліт і дзясяткі іншых. Павышаецца рызыка ўзнікнення паталогіі цяжарнасці, выкідышаў. Курэннем выкліканы 30% выпадкаў смерцяў ад раку вуснаў, гартані, бронхаў, лёгкіх, страваводу, страўніка, падстраўнікавай залозы, кішэчніка і інш.

Тыя, хто курыць, падвяргаюць небяспецы не толькі сябе, але і навакольных людзей.

Тытунёвы дым, які чалавек вымушаны ўдыхаць, утрымлівае ў 50 разоў больш канцэрагенаў і аміяку, у пяць разоў больш вокі-су вугляроду, удвая больш смол і нікаціну, чым паступае ў арганізм самога курца.

Трэба памятаць, што адмова ад гэтай шкоднай звычкі мае сэнс у любы час.

Калі хваробы яшчэ не развіліся, то рызыка іх узнікнення будзе паступова змяншацца, а праз дзесяць гадоў, пасля таго як вы кінулі паліць, і зусім сыдзе на нуль.

Памятайце, што тыя, хто не курыць, адчуваюць сябе больш упэўнена ў сучасным грамадстве, лепш выглядаюць, даўжэй жывуць, захоўваючы эмацыйную і фізічную актыўнасць.

               Ларыса ВАРАВА,

               інструктар-валеолаг райЦГЭ.

Последние новости

Новости района

В Белыничах пройдут мероприятия ко Дню народного единства

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Почему воссоединение Беларуси было единственным возможным сценарием для белорусского народа

14 сентября 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Лукашенко: белорусы сегодня — единая нация и сами принимают решения о будущем страны

14 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Где Белыничском районе пройдут сельскохозяйственные ярмарки

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Урок ко Дню народного единства пройдет в школах Беларуси 17 сентября

14 сентября 2026
Читать новость
Общество

Как получить 100% больничного и что будет, если заболеть во время отпуска

14 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем