Темы

Падрыхтоўка да школы справа адказная

Многія школьнікі чакаюць пачатак навучальнага года з радасцю і хваляваннем. А ў іх бацькоў – свае турботы.

Апошнія тыдні лета для іх самая напружаная пара: не так многа часу застаецца для таго, каб падрыхтаваць дзяцей да школы, патраціцца з толкам і купіць тое, што не абцяжарыць фінансава, праслужыць доўга, а галоўнае, спадабаецца сынам і дочкам.

Хтосьці аддае перавагу школьнаму базару, які працуе ў Магілёве, але ж нядрэнны шопінг можна зрабіць і ў нашым горадзе.

Традыцыйна, шырокі выбар тавараў для школьнікаў прапануюць магазін “Тавары для дзяцей” і павільён “Прывітанне, школа!” райста. Тут можна набыць і канцтавары, і абутак, верхнюю і форменную вопратку, бялізну для дзяцей. Кошт на спартыўныя штаны для хлопчыкаў і дзяўчынак пачынаецца ад 19 рублёў, на майкі і “вадалазкі” – ад 8 рублёў. Для дзяўчынак асартымент прадукцыі шырэйшы: можна набыць сарафаны, блузкі, спаднічкі, камізэлькі, камплекты школьнай формы. Кошт пачынаецца ад 16 рублёў. Зручныя туфлікі ад фірм “Марка” і “Нёман” спадабаюцца маленькім модніцам. У магазіне можна прыгледзець і спартыўны абутак для дзетак розных узростаў вытворчасці Лідскай абутковай фабрыкі.

Касцюмы дзелавога стылю для хлопчыкаў прадстаўлены прадукцыяй айчынных вытворцаў і каштуюць ад 60 рублёў і вышэй. Да іх можна падабраць туфлі, кашулю і класічны гальштук. І ўсё ў адным магазіне!

Дарэчы, да 31 жніўня ў магазінах райста на асартымент школьных тавараў дзейнічае зніжка ў 10%. І яшчэ тыдзень будзе дзейнічаць 20%-ая зніжка на абутак маркі “Нёман”.

А вось гальштукаў-матылькоў у Бялынічах выбар невялікі. Таму, калі ваш юны джэнтльмен аддае перавагу “бабачцы”, лепш пашукаць яе на спецыялізаваным рынку ў абласным цэнтры.

Асобна патрэбна паклапаціцца аб школьным ранцы. Для вучняў малодшых класаў не трэба эканоміць на яго пакупцы. Галоўнае – зручнасць і цвёрдая спінка, каб у дзіця не псавалася пастава. Такі ранец будзе каштаваць і 40, і 70 рублёў. Пры выбары рукзакоў для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту можна цалкам пакласціся на густ будучага ўладальніка. У падлеткаў часта мяняюцца настрой і жаданні, таму на працяглы час купляць ранец не варта. Прыгожыя і функцыянальныя рукзакі прапануюць прыватныя прадпрымальнікі раёна. Кошт на іх пачынаецца ад 15 рублёў.

Канцтавары, дзённікі, тэматычныя сшыткі, папкі, альбомы і г. д. у шырокім асартыменце прадстаўлены ў гандлёвых кропках “Магілёўсаюздрук”.

Там таксама можна купіць прылады для чарчэння, малявання, дэкаратыўна-ўжытковай творчасці… Словам, усё, каб задаволіць любы мастацкі густ.

Перад тым, як наведаць магазіны, лепш за ўсё скласці спіс патрэбных вам і вашым дзецям рэчаў. Можна запытацца пра такі спіс у школе, а можна скарыстацца тым, які надрукаваны ў раённай газеце. Правільна арганізуючы свае пакупкі, патраціце тую суму грошай, на якую разлічвалі, і атрымаеце ад шопінгу задавальненне.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем