Темы

Падзяліліся планамі, абмеркавалі пытанні

Днямі Бялыніччыну наведала старшыня Цэнтральнага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна ЯКУБОВІЧ.

У рамках візіту разам с кіраўніком абкама галіновага прафсаюза Людмілай СТАРАСЦІНАЙ прафсаюзны лідар азнаёмілася з кірункамі працы прафсаюзных пярвічак          МЦ “Ветразь” і Цэнтра карэкцыйнага навучання і рэабілітацыі, а таксама сустрэлася з кіраўнікамі пярвічак устаноў адукацыі              раёна.

У актавай зале Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый калегі абмеркавалі надзённыя пытанні адукацыйнай сферы раёна, вобласці і рэспублікі ў цэлым. У прыватнасці яны тычыліся плануемых змен у Кодэксе Беларусі аб адукацыі і Указ № 27 “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый”, якія мусяць ліквідаваць выяўленыя за час яго дзеяння недахопы.

Падчас дыялогу, які атрымаўся сапраўды адкрытым і шчырым, гаварылі і аб аплаце працы маладых спецыялістаў, выдатках на метадычную літаратуру, кампенсуючых і стымулюючых калектыўным дагаворам  і іншымі нарматыўнымі дакументамі даплатах.

                            Вольга НАБОКАВА.

            Фота Аліны ЦЫГАНІЙ.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем