Темы

Папярэдзіць цукровы дыябет

У рамках прафілактычнага праекта “Здароўе ў сяло” медыцынскія работнікі ЦРБ і спецыялісты райЦГЭ наведалі працоўны калектыў комплексу “Усход” СВК “Калгас “Радзіма” з акцыяй “Цукровы дыябет – хвароба ладу жыцця”. У ёй таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі кампаніі ТДА “Сэйсімед” з Магілёва.

Мэта правядзення акцыі – павысіць узровень інфармаванасці насельніцтва аб праблемах дыябету і звязаных з ім ускладненнях.

Прысутным было прапанавана прайсці ананімнае анкетаванне па выяўленні рызыкі ўзнікнення цукровага дыябету і хвароб сэрца, якое правяла інструктар-валеолаг райЦГЭ Ларыса ВАРАВА. Падрабязней пра дыябет расказала ўрач-эндакрынолаг ЦРБ Васіліна МАНЬКО. Таксама жывёлаводы прагледзелі тэматычную прэзентацыю.

– Штогод 14 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дыябету. Паводле дадзеных Міжнароднай федэрацыі дыябету, у цяперашні час колькасць пацыентаў з цукровым дыябетам складае 425 мільёнаў чалавек. У Бялынічах на дыспансерным уліку знаходзяцца 774 пацыенты з гэтай хваробай, – распавяла Васіліна Валянцінаўна.

– Шмат грамадзян з дыягназам “цукровы дыябет” не ўсведамляюць сур’ёзнасць свайго захворвання і часцяком не атрымліваюць адэкватнага лячэння, што вядзе да развіцця незваротных ускладненняў. Больш за тое, кожны другі чалавек у свеце не ведае пра тое, што ён хворы на дыябет, таму такая акцыя патрэбна, каб выявіць хваробу і неадкладна пачаць лячэнне, – дадала яна.

Каб выявіць рызыку развіцця дыябету, усе жадаючыя вымерылі артэрыяльны ціск, рост, вагу, утрыманне тлушчу ў арганізме, вылічылі індэкс масы цела, зрабілі экспрэс-аналіз крыві на ўтрыманне глюкозы. Даследаванні праводзіліся спецыялістамі ТДА “Сэйсімед”.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што 25% абследаваных маюць павышаны артэрыяльны ціск, у 39% выяўлены фактары рызыкі па развіцці цукровага дыябету. Некалькі чалавек былі накіраваны на даабследаванне ў Нежкаўскую АУАП.

– Дзякуючы здароваму харчаванню, рэгулярнай фізічнай актыўнасці, падтрыманню нармальнай вагі цела і ўстрыманню ад шкодных звычак можна прадухіліць ці адтэрмінаваць захворванне на дыябет. Нават калі вы выдатна сябе адчуваеце, ніколі не адмаўляйцеся ад прафілактычнага агляду ў доктара, – параіла напрыканцы сустрэчы інструктар-валеолаг райЦГЭ Ларыса Варава.

             Аліна ЦЫГАНІЙ.

         Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость