Темы

Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення як адзін з галоўных прыярытэтаў у рабоце сістэмы адукацыі


Сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбылася Міжнародная навукова – практычная канферэнцыя «Гістарычная памяць і патрыятызм– найважнейшыя фундаментальныя каштоўнасці беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз».

Арганізатарамі маштабнага форуму выступіла Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, а таксама Нацыянальная акадэмія навук і Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты, вядомыя навукоўцы, кіраўнікі рэспубліканскіх і мясцовых органаў выканаўчай улады, прадстаўнікі найбуйнейшых грамадскіх аб’яднанняў і студэнцтва, замежныя госці з Дзяржаўнай думы Расіі і Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Былі разгледжаны пытанні захавання гістарычнай памяці і патрыятычнага выхавання ў нашай краіне.

З дакладам аб патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення выступіў міністр адукацыі Ігар Карпенка.

“Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення мы разглядаем як адзін з галоўных прыярытэтаў у працы сістэмы адукацыі. Праца па патрыятычнаму выхаванню ахоплівае ўсе ўзроўні адукацыі. З дзіцячага садка выхаванцы далучаюцца да вывучэння гісторыі сваёй краіны, горада, пасёлка. Абарона і захаванне гістарычнай памяці чырвонай ніткай праходзіць праз змест навучальнага працэсу, у першую чаргу-сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Гісторыя Беларусі ад першых паселішчаў і Полацкага княства да нашых дзён закліканая выпрацаваць у навучэнскай моладзі “імунітэт” супраць чужых ідэалаў і каштоўнасцяў. Беларускія асветнікі Еўфрасіння Полацкая, Кірыл Тураўскі, Францыск Скарына, Сымон Будны, толькі частка вядомых імёнаў, якія праславілі зямлю беларускую і заклалі падмурак нацыянальнай гістарычнай памяці. У сувязі з гэтым Міністэрствам адукацыі сумесна з Акадэміяй навук Беларусі, вузаўскімі навукоўцамі праводзіцца цыкл канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў па актуальных пытаннях беларускай гісторыі.

На жаль, сёння мы сутыкаемся са спробамі перапісваць гісторыю ў кан’юнктурных палітычных мэтах. За аснову бяруцца асобныя негатыўныя факты, якія ганяць гістарычнае мінулае Беларусі. Асабліва гэта тычыцца савецкага перыяду гісторыі і Вялікай Айчыннай вайны. Летась першым крокам у пытаннях супрацьстаяння фальсіфікацыі гісторыі стала дапамога для педагогаў “Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны”, распрацаваная ў 2020 годзе сумесна з навукоўцамі Расійскай Федэрацыі. Такая праца будзе працягнутая і па іншым гістарычным перыядах”, – адзначыў Міністр.

І. В. Карпенка паведаміў, што ў наступным навучальным годзе беларуская сістэма адукацыі пераходзіць на новую вучэбную праграму і новыя навучальныя дапаможнікі для яе: “Новая вучэбная праграма па гісторыі Беларусі ў 11-м класе прадугледжвае разгляд праблемы калабарацыянізму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа. У цяперашні час ідзе праца над метадычным дапаможнікам, прысвечаным гісторыі беларускіх дзяржаўных сімвалаў, плануецца дапоўніць яго матэрыяламі ўз’яднання беларускага народа ў верасні 1939 года”.

Падрыхтавана па матэрыялах прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.

 

Последние новости

Сельское хозяйство

Традиционный обряд «Зажинки» – провели в ОАО «Новая Друть»

14 июля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

В Белыничском ОАО «Агросервис» приступили к жатве озимого ячменя

14 июля 2025
Читать новость
Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем