Темы

Печ тапі ды правілы ведай!

Печ тапі ды правілы ведай!

З мэтай прафілактыкі пажараў у сельскай мясцовасці ў зімні час года супрацоўнікі РАНС і Запольскага сельсавета правялі сустрэчы з жыхарамі вёсак Замачулле, Рубеж і Глыбокі Брод.

Як адзначыла старшыня сельсавета Святлана ВАЛЧКОВА, у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай правядзенне масавых сходаў было часова адкладзена, але зараз яны праводзяцца кропкава разам з прадстаўнікамі зацікаўленых раённых служб.

Перад жыхарамі сельскіх населеных пунктаў выступілі супрацоўнікі РАНС, якія нагадалі аб бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення ў зімні перыяд, выкананні асноўных правіл супрацьпажарнай бяспекі, устаноўцы аўтаномных пажарных апавя­шчальнікаў і падтрыманні іх у спраўнасці. Таксама ратавальнікі распавялі аб небяспецы курэння ў нецвярозым стане, а ў якасці прыкладу прывялі пажар, які летась адбыўся ў в. Заполле менавіта па гэтай прычыне.

З вяскоўцамі пагутарыла старшыня сельсавета Святлана Валчкова. Яна паведаміла аб росце выпадкаў крадзяжоў з лецішчаў і прыватных дамоў грамадзян на тэрыторыі Бялыніччыны, параіла больш увагі звяртаць на ўмацаванне жылля, людзям пажылога ўзросту быць асабліва пільнымі пры сустрэчах з незнаёмцамі, не ўступаць з імі ў фінансавыя здзелкі, а пры з’яўленні ў вёсках падазроных людзей або гандляроў сігналізаваць аб гэтым у сельсавет ці ўчастковаму інспектару міліцыі. Таксама Святлана Уладзіміраўна давяла інфармацыю аб тым, каб грамадзяне больш уважліва сачылі за сваімі хатнімі гадаванцамі, бо праблема бадзяжных сабак і катоў для сельскіх населеных пунктаў застаецца актуальнай.

Не засталіся без увагі і надзённыя пытанні жыхароў сельскіх паселішчаў. У вёсцы Глыбокі Брод ратавальнікі і супрацоўнікі РЭСа па просьбе жыхароў выдалілі два аварыйныя дрэвы. Узята на кантроль пытанне ачысткі калодзежаў у вёсцы Замачулле. Супрацоўнікі РАНС раздалі вяскоўцам тэматычныя памяткі і лістоўкі па захаванні супрацьпажарнай бяспекі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота з архіва Запольскага сельсавета.

 

Последние новости

Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость
Президент

Торговые сети и поставщиков обязали обеспечивать наличие в магазинах овощей в межсезонье 

12 июня 2025
Читать новость
Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем