Темы

Прафесія земляроба як пакліканне

Механізатар СВККалгасРадзімаЮрый ЗАЙЦАЎ сціпла і коратка расказвае пра сябе і сваю працу.

Яму прасцей сесці ў кабіну трактара і бездакорна выканаць пастаўленую задачу. Што ён і робіць на працягу больш за 10 гадоў, за што і карыстаецца павагай калег і кіраўніцтва гаспадаркі. Больш за ўсё Юрыю падабаецца працаваць на зямлі.

Кожнае лета, 10-ты сезон запар, ён перасядае на камбайн, каб прыняць самы актыўны ўдзел у адным з галоўных перыядаў земляробчага сезона –  жніве. Сёлета  разам с напарнікам Уладзімірам ВАСІЛЬЕВЫМ яны занялі ІІ месца ў раённым спаборніцтве сярод экіпажаў камбайнаў.

На пытанне, якім павінен быць сапраўдны механізатар, Юрый Зайцаў адказвае.

– Церпялівым і, асабліва, працавітым.

У яго павінна быць любоў да зямлі, на якой працуе. Ён абавязаны сачыць за тэхнікай і ўхіляць непаладкі, каб яна не падводзіла.

У гэтыя дні Юрый заняты на ўздыме зябліва. Штодзённа на свой працоўны рахунак ён запісвае больш як па 25 га ворыва, што ў 2,5 раза больш за норму.

– Быць механізатарам, – расказвае Юрый, – і цяжка, і адказна, і цікава. Прафесія патрабуе дасканалых ведаў і ў механіцы, і ў агранаміі, але самае галоўнае – ёй трэба гарэць. Цяжкасці, звязаныя з хлебаробскай працай, забываюцца, калі бачыш вынік сваіх намаганняў.

                                            Аліна ЦЫГАНІЙ.

                                            Фота аўтара.

 

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем