Темы

Перавышэнне ўзроўню радыёнуклідаў у грыбах выяўлена ў Магілёўскай вобласці

За справаздачны тыдзень даследавана 54 пробы харчовых прадуктаў, лесаматэрыялаў, паведамілі ў аддзяленні радыелагічных даследаванняў Магілёўскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Перавышэнне дапушчальнага ўзроўню ўтрымання радыенукліду цэзія-137 выяўлена ў 5 пробах грыбоў, як свежых, так і марынаваных. Для праверкі насельніцтвам былі прадастаўлены грыбы, сабраныя ў Бялыніцкім, Быхаўскім, Магілёўскім і Чавускім раёнах.

Лісічкі (в. Дашкаўка, Магілёўскі раён) паказалі наяўнасць 418,3 Бк/кг пры дапушчальным узроўні 370 Бк/кг.

Маслята (в. Галееўка, Быхаўскі раён) – 492,3 Бк/кг, пры дапушчальным узроўні 370 Бк/кг.

Белыя і масляты (в. Петухоўка, Чавускі раён) – адпаведна 402,9 Бк / кг і 449,8 Бк/ кг, пры дапушчальным узроўні 370 Бк / кг.

Махавікі марынаваныя (в. Забалацце, Бялыніцкі раён) – 428,6 Бк/кг, пры дапушчальным узроўні 370 Бк/кг.

Радыеметрычныя даследаванні на ўтрыманне цэзію-137 для насельніцтва праводзяцца бясплатна. Аб’ём пробы – не менш за 1 літра (1 кг). Зрабіць гэта можна як у адпаведных лабараторыях санэпідслужбы вобласці, так і ў іншых акрэдытаваных лабараторыях (Магілёўскі лясгас, цэнтр стандартызацыі і метралогіі, аблветлабораторыя, лабараторыя ветсанэкспертизы Цэнтральнага рынку і інш.).

Падрыхтавана па матэрыялах сайта mogilevnews.by.

Последние новости

Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Зачем Польша и Прибалтика увеличивает военные расходы?

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Навечно в сердцах. Участники медиафорума в Гомеле возложили цветы к памятному знаку жертвам геноцида

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем