Темы

Родная мова нас паяднала

Кожны ўяўляе сваё вяселле па-рознаму. У кагосьці ўзнікае вобраз нявесты ў раскошнай белай

сукенцы і белы лімузін, у кагосьці ёсць мара надзець каўбойскія капелюшы і боты і з’явіцца ў ЗАГС

у парваных джынсах. Але ёсць і тыя, хто марыць зрабіць сваё вяселле ў нацыянальным беларускім стылі.

Такім сваё свята зрабіла сям’я Яўгена і Ірыны КАМАРОВЫХ.

– Я пазнаёміўся з Ірынай на традыцыйным яўрэйскім вяселлі, куды быў запрошаны сведкам. Далей мы працягнулi адносiны i закахалiся, – падзяліўся сваёй гісторыяй малады муж. – Свята сяброў было вельмi прыгожым i запамiнальным. Калi справа дайшла да нашага вяселля,  для нас было важна ў першую чаргу ўзгадаць беларускiя традыцыi. Мы разумелi, што гэта, магчыма, будзе складана ўвасобiць у жыццё, але нам хацелася чагосьцi цiкавага i самабытнага.

Са звычайным вяселлем, менавiта, было б прасцей, паколькi ўжо iснуе агульны досвед. Задумка была ў тым, каб зрабiць урачыстасць менавiта ў старажытных традыцыях Магiлёўскай вобласцi i адаптаваць пад сучаснасць. Працэс атрымаўся творчы: за два месяцы падрыхтоўкi да шлюбнай цырымонii  Яўген i Iрына даведалiся шмат цiкавага пра беларускi вясельны абрад i ўвасобiлi гэта ў жыццё. Памяшканне, дзе праходзiла свята, упрыгожвалi выцiнанкi,  саламяны павук, якога рабiлi асабiста на вяселле, i даматканыя ручнiкi, спадчына ад бабуль. Распiсвалiся маладыя пад сакральны музычны iнструмент – беларускую дуду. Галоўную ролю на свяце выконвала прырода i асяроддзе: восеньскi лес, ручай, вясковая хата з чаротавым дахам, упрыгожаная драўляная брама, дзе праходзiла заручэнне. Пярсцёнкi маладым падавалi ў скрынi з зернем, дакументы падпісвалi на дубовай кадцы. Выязную цырымонію грамадзянскага абраду правяла начальнік райаддзела ЗАГСу Наталля ЛАЗОЎСКАЯ.

– Для мяне гэта ў навіну, ніколі не праводзіла такіх вяселляў, – распавяла Наталля Віктараўна. – Гэта было вельмі прыгожа і незвычайна.

Стравы, адпаведныя тым, што елi нашы продкi, рыхтавалi па ўсiх традыцыях беларускай кухнi – у печы. Гасцей частавалi фаршыраваным щупаком, зразамi, запечанай у чыгуне бульбай з мясам, квашанiнай. Таксама было хатняе піва i крупнiк традыцыйны напой з зёлкамi i мёдам.

Маладыя і іх госці танцавалі традыцыйныя і абрадавыя танцы пад жывую музыку. Многія з запрошаных, ведаючы, што вяселле будзе ў нацыянальным стылі, апранулі беларускiя строі ці стылізаванае адзенне.

         Аліна Цыганій.

         Фота прадастаўлена райаддзелам ЗАГСу.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем