Темы

Руслан Пархамовіч: У бліжэйшую пяцігодку будзе адведзена асаблівая роля будаўніцтве арэнднага жылля

Учора міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч правёў адзіны дзень інфармавання ў ААТ «Будаўнічы трэст №13». На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў і першы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама Ігар Кісель. Галоўнай тэмай абмеркавання сталі вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, найбольш пільная ўвага нададзена будаўнічай сферы.

— Асноўнай мэтай будаўнічага комплексу на найбліжэйшую пяцігодку стане жыллёвае будаўніцтва, у тым ліку і з дзяржпадтрымкай для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу, – падкрэсліў у гутарцы з працоўным калектывам Руслан Пархамовіч. – Асаблівая роля будзе адведзена будаўніцтву арэнднага жылля. Увагу нададуць і індывідуальнай забудове. Плануецца, што штогадовы аб’ём будаўніцтва такога жылля павінен скласці не менш за 40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму. Таксама стаіць задача пры праектаванні і будаўніцтве максімальна выкарыстоўваць у жылым фондзе электрычную энергію, яна будзе прымяняцца для ацяплення, гарачага водазабеспячэння і прыгатавання ежы. У цэлым жа тэмпы будаўніцтва будуць расці і да 2025 года мы павінны выйсці на 4.5 млн.кв. м. уводзімага штогод жылля.

Сустрэча прайшла ў адкрытым фармаце, кожны мог задаць пытанні, якія яго цікавяць.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта газеты Бабруйскае жыццё .

 

Последние новости

Новости района

В Техтине прошел брендовый праздник «Живой родник Техтинских берёз»

20 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе произошел пожар

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошёл районный слёт юных спасателей-пожарных

18 апреля 2026
Читать новость
Новости района

Белыничский район участвует в республиканском субботнике

18 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Белыничах прошел межрегиональный фестиваль «Золотая мелодия»

17 апреля 2026
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла молодежная ярмарка вакансий

17 апреля 2026
Читать новость