Темы

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы раёна пачалі нарыхтоўку травяных кармоў для буйной рагатай жывёлы на зімова-стойлавы перыяд

За тым, як распачалася ўборка “зялёнага” ўраджаю ў СВК “Калгас “Радзіма”, назірала карэспандэнт “Зары над Друццю”.

Адным са спосабаў, якія дазваляюць атрымліваць корм высокай якасці з нізкімі стратамі пажыўных рэчываў, з’яўляецца ўборка травы на сянаж. І, як лічаць спецыялісты, пачатак чэрвеня – той самы час, калі трава набірае найбольшую пажыўную каштоўнасць. Шматгадовыя травы ў СВК “Калгас “Радзіма” пачалі ўбіраць паблізу аг. Вішоў. Непадалёку ад МТФ новы ўраджай закладваюць у сянажныя траншэі. Водарам свежаскошанай травы напоўнена ўсё навокал.

– Сёлета травастой добры, надвор’е паспрыяла – прайшлі багатыя дажджы, – распавёў галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр ЛЕЙБУЦІН. – Нарыхтоўка сенажу вядзецца па адладжанай сістэме. Неабходныя тэхнічныя сродкі, як заўсёды, былі падрыхтаваны загадзя, каб нарыхтоўку кармоў весці ў комплексе. Усяго шматгадовых траў, якія прызначаны на кармавыя мэты, у гаспадарцы было пасеяна каля 500 гектараў, а таксама трэба ўбраць 1300 га палепшаных лугавых угоддзяў. Зараз на нарыхтоўцы сенажу заняты два “Ягуары”, на якіх працуюць механізатары Александр МІТКЕВІЧ і Іван КАЗАКОЎ. Адвозяць зялёную масу два звяны, у якіх за-дзейнічаны больш за 15 адзінак транспарту. Трамбоўку сенажу выконваюць Уладзімір МАЗОК і Уладзімір ЛЯНЕЎСКІ. За першыя дні новага кормаўборачнага перыяду ў СВК                “Калгас “Радзіма” скасілі больш за 300 га шматгадовых траў. Нарыхтавалі каля 3 тысяч тон сенажу, а таксама больш за 400 тон кармоў у поліэтыленавай плёнцы.

                                                                                Аліна ЦЫГАНІЙ.

                                                                                Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем