Темы

Што хвалюе вяскоўцаў?

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй ГАНЧУК правёў асабісты прыём і прамую тэлефонную лінію ў Вішоўскім сельвыканкаме.

Пенсіянера з вёскі Ермалавічы хвалявала вулічнае асвятленне. Па тэлефоне ён распавёў, што ўсю зіму ліхтары па яго вуліцы працавалі, а зараз не гараць амаль тыдзень.

– Няхай бы яшчэ пасвяцілі крыху, – папрасіў вясковец.

Андрэй Ганчук пераадрасаваў гэта пытанне в.а. старшыні Вішоўскага сельсавета Дзмітрыю КАРПІКАВУ.

– Пытанні наконт працы вулічнага асвятлення вырашаюцца ў сельсавеце заўсёды аператыўна, – адказаў Дзмітрый Анатольевіч. – Хутчэй за ўсё, там адбылася нейкая паломка. Мы ў самы бліжэйшы час пададзім заяўку ў РЭС, і вулічнае асвятленне запрацуе зноў.

Жанчыну з вёскі Камяніца непакоіла сітуацыя з безнагляднай жывёлай. Яна распавяла, што многія дачнікі пакідаюць сваіх чатырохногіх сяброў на лецішчах на зіму і літаральна асуджаюць іх на галодную смерць. Да таго ж, некаторыя гараджане, калі гадаванец надакучыць ім у кватэры, яго далейшы лёс вырашаюць проста – адвозяць падалей ад горада і выпускаюць. Бліжэй да вясны безнаглядныя сабакі збіраюцца ў зграі і пачынаюць тэрарызаваць жыхароў вёскі. Некаторым людзям, каб, напрыклад,  дайсці да магазіна, прыходзіцца ўзбройвацца палкамі.

Дзмітрый Карпікаў дадаў: з гэтым пытаннем сельсавет звяртаўся ў БУКП “Жылкамгас”, але там адказалі, што ў іх няма паўнамоцтваў рабіць адлоў безнагляднай жывёлы.

– Разумею, што гэтая паслуга платная, але ж хто за грошы можа яе зрабіць? – запытала жанчына.

– Не хвалюйцеся, – падбадзёрыў жанчыну Андрэй Аляксандравіч. – Гэта пытанне вырашым у самы бліжэйшы час. Заразумела, колькасць нашых чацвёраногіх сяброў трэба кантраляваць. У Магілёве, напрыклад, спецыяльная служба займаецца не толькі адловам жывёл-“бесхацінцаў”, але і аказвае паслугі па іх часовым утрыманні. Дзякуючы гэтаму ў беспрытульных катоў і сабак  ёсць шанец знайсці сабе гаспадароў.

Падчас гутаркі Андрэй Ганчук распавёў аб працы, якая праводзіцца ў галоўным заканатворчым органе нашай краіны, а таксама засяродзіў увагу на важнасці дзейнасці сельскіх саветаў.

– Больш за 80% зваротаў грамадзян вырашаюцца менавіта органамі мясцовага самакіравання, – дадаў ён. – Станоўчая іх праца ў сваю чаргу павышае давер да ўлады. Зараз рыхтуюцца папраўкі ў Адміністрацыйны кодэкс, якія тычацца дзейнасці сельсаветаў. Дзякуючы гэтым новаўвядзенням будуць адрэгуляваны шматлікія спрэчныя пытанні.

               Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем