Темы

Спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя 33-й гадавіне вываду савецкіх войск з тэрыторыі Рэспублікі Афганістан і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшлі на базе ФАКу «Друць»

Спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя 33-й гадавіне вываду савецкіх войск з тэрыторыі Рэспублікі Афганістан і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшлі на базе ФАКу «Друць»

Традыцыйныя штогадовыя адкрытыя спаборніцтвы па міні-футболе, прысвечаныя 33-й гадавіне вываду савецкіх войск з тэрыторыі Рэспублікі Афганістан і памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, прайшлі на базе ФАКу «Друць».
Шэсць аматарскіх футбольных каманд ад працоўных калектываў і грамадскасці нашага раёна сустрэліся на спартыўным полі, каб ушанаваць памяць герояў, якія аддалі сваё жыццё пры выкананні баявых задач у далёкім Афганістане. Гэтыя спаборніцтвы – яшчэ адна прыступка ў патрыятычным выхаванні моладзі, якая павінна ведаць гісторыю сваёй радзімы, а таксама ўмацоўваць свой фізічны і духоўны стан.
Судзейская калегія ў складзе Віктара ПАДОЛЬСКАГА – старшыні раённай арганізацыі РГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афга­ністане» і Сяргея ЮРКУ – суддзі міжнароднай катэгорыі, правяла спаборніцтвы на выдатна.
На першым месцы апынулася каманда раённага аддзела па над­звычайных сітуацыях, на другім размясцілася зборная МЦ «Вет­разь», на трэцяй прыступцы – каманда дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.
На ўрачыстую цырымонію закрыцця быў запрошаны ветэран баявых дзеянняў у Афганістане Уладзімір КАРПУХІН. У сваім прывіталь­ным слове ён падкрэсліў, што сёння мы не павінны забываць пра подзвіг савецкіх салдат падчас той кровапралітнай і жорсткай вайны.
– Мы абавязаны памятаць слёзы матуль і бацькоў, братоў і сясцёр, дзяцей, якія страцілі самых блізкіх сэрцу людзей, і шанаваць мір на нашай зямлі.

 

 

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В агрогородке Вишов проходит праздник, посвященный чествованию ветеранов труда 

12 июля 2025
Читать новость
Общество

Электробезопасность при работах вблизи воздушных линий электропередачи

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Борьба за лес: отчет об охране леса в Белыничском лесхозе за первое полугодие

12 июля 2025
Читать новость
Новости района

Экологический юниорский конкурс «Квітней, мой лес» проходит в Могилёвской области

11 июля 2025
Читать новость
Новости области

Стоимость школьных учебников в 2025/26 учебном году: сколько придется отдать за пособия?

11 июля 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Нужна ли справка в сад и школу к 1 сентября? Минздрав напомнил порядок

10 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем