Темы

Студатрады заступілі на працоўную вахту

Многія старшакласнікі нашага раёна штогод карыстаюцца магчымасцю не толькі адпачыць у вольны ад вучобы час, але і правесці яго з карысцю, яшчэ і грошай падзарабіць. Садзейнічанне ім у гэтым аказваюць прадпрыемствы і арганізацыі, якія забяспечваюць юнакоў і дзяўчат працай.

Днямі распачаў сваю дзейнасць будаўнічы студэнцкі атрад імя двойчы Героя Савецкага Саюза Паўла ГАЛАВАЧОВА Вішоўскай СШ.

З віншаваннямі з нагоды пачатку працоўнага семестра да ўдзельнікаў студатрада звярнуліся першы сакратар РК ГА “БРСМ” Марына ШАБУСАВА і камісар абласнога штаба студэнцкіх атрадаў Алег БОЙКА.

Як адзначыла Марына Віктараўна, студэнцкі працоўны рух аб’ядноўвае людзей з высокімі маральнымі якасцямі і актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Удзел у студатрадах дазваляе не толькі прадэманстраваць свае працоўныя якасці, але і атрымаць прафесійныя навыкі, вопыт і раскрыць лідарскія здольнасці.

Шаснаццаць старшакласнікаў у суправаджэнні настаўніка Уладзіміра ЧУЖАЎКІ працуюць пасля вучобы на тэрыторыі СВК “Калгас “Радзіма”. Хлопцы займаюцца рознымі гаспадарчымі працамі.

– Час трэба праводзіць з карысцю, а не сядзець дома за камп’ютарам, – лічыць камандзір атрада Ілья САВЕЛЬЕЎ. – У нас добры працоўны графік, шмат часу застаецца на тое, каб дапамагчы бацькам і адпачыць. Мне падабаецца працаваць на свежым паветры і прыносіць карысць калгасу. Зноў жа, праца ў студатрадах – гэта яшчэ і час, праведзены з аднадумцамі. Разам заўсёды весялей, і працаваць – таксама. Ну, і зарабіць хачацца, сваёй працай сямейны бюджэт папоўніць. Я ж дарослы ўжо, так што трэба прывыкаць да самастойнасці.

І хоць працоўны дзень у хлопцаў невялікі, усяго 2 гадзіны 18 хвілін, яны імкнуцца якасна выканаць усе заданні. А працуюць школьнікі дружна і з вялікім запалам. Кіраўніцтва сельгаскааператыва вельмі  задаволена хлопцамі. І вядома ж, за сваю добрасумленную працу падлеткі атрымаюць годную заработную плату.

        Дзмітрый ЦІХАНАЎ.

            Фота аўтара.

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем