Темы

Свята “Купалле” ў Александрыі

Сёлета свята “Купалле” (“Александрыя збірае сяброў”), якое плануецца правесці 11-12 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, пройдзе пад патранажам ЮНЭСКА.

Ва ўпраўленні культуры Магілёўскага аблвыканкама звярнулі ўвагу на тое, што ў гэтым сезоне адной з галоўных асаблівасцяў мерапрыемства стане правядзенне ў рамках “Александрыйскага кірмашу” свята народнага касцюма, які з’яўляецца найбольш яркім індыкатарам нацыянальнай прыналежнасці, увасабленнем паняцця аб ідэальным вобразе прадстаўніка сваёй нацыі.

У рамках гэтага праекта кожная вобласць і Мінск прадаставяць інтэрактыўныя прэзентацыйныя тэматычныя экспазіцыі, дзе будуць паказаны творчыя праграмы, што адлюстроўваюць асаблівасці рэгіянальнага касцюма, праведзены віктарыны, конкурсы, народныя гульнявыя атракцыёны па тэматыцы, розыгрышы купальскіх латарэй, тэатралізаваныя дзействы з удзелам творчых груп, выступленні самадзейных калектываў. Паміж інтэрактыўнымі пляцоўкамі абласцей будуць размяшчацца майстар-цэнтры па народных рамёствах, дзе будуць дэманстравацца творы лепшых майстроў Беларусі.

На маладзёжнай пляцоўцы размесціцца “Калідор эпох”, праз які змогуць прайсці госці свята “Купалле” ў Александрыі. Тут будуць арганізаваны прэзентацыі побыту розных часоў. Наведвальнікі экспазіцыі сярэдзіны ХІХ стагоддзя ўбачаць сялянскую хату і двор, паназіраюць за працай каваля, ганчара, столяра, пазнаёмяцца з працэсам пляцення кошыкаў. Жадаючым таксама будзе прапанавана паўдзельнічаць у распілоўцы бервяна, вырабе масла, мадэляванні ворных работ, у выкананні ткацкіх і ганчарных прац.

Як чакаецца, цікавай для гасцей свята стане і кватэра савецкага перыяду ў экспазіцыі канца ХХ стагоддзя. Тут жа адбудзецца майстар-клас па швейнай справе, а ўспомніць дзяцінства многім дапамогуць скачкі праз гумку і гульня ў класікі.

Побыт і магчымасці чалавека будучыні прадставяць на экспазіцыі ХХІ стагоддзя, дзе адбудуцца: прэзентацыя сістэмы “разумная хата”, выстава апошніх навуковых і селекцыйных дасягненняў устаноў вышэйшай адукацыі, забаўляльнае мерапрыемства “Займальная фізіка” і інш.

Адначасова на маладзёжнай пляцоўцы свае магчымасці прадэманструюць установы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Іх прадстаўнікі арганізуюць выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной і тэхнічнай творчасці, продаж прадукцыі ўласнай вытворчасці, правядуць майстар-класы, гульнявыя мерапрыемствы (даміно на траве, крыжыкінулікі, шашкі, шахматы, квэст “У пошуках папараць-кветкі”).

На маладзёжнай пляцоўцы свята “Купалле” ў Александрыі традыцыйна дэманструюцца спартыўныя, творчыя, навукова-тэхнічныя праграмы і дасягненні моладзі, праводзяцца музычна-гульнявыя праграмы. І сёлетняе свята, як абяцаюць яго арганізатары, не стане выключэннем.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Новости района

Учащиеся школ Белыничей помогали социальному пансионату в рамках акции «Время добрых дел»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел районный этап конкурса «Лесоруб-2025»

27 июня 2025
Читать новость
Новости района

Белыничский райсовет депутатов провел очередную сессию

26 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошел интеллектуальный вектор «Код нации»

25 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Прямую телефонную линию проведёт начальник ОГАИ Белыничского РОВД

25 июня 2025
Читать новость
Новости района

В рамках Марафона молодежи и студенчества БРСМ провел Молодежный забег

25 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем