Темы

Сям’я і вёска

Сям’я і вёска

Напрыканцы мінулага тыдня на гарадскім стадыёне прайшлі спаборніцтвы сярод маладых сем’яў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці.

У раённым этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла» прынялі ўдзел тры шлюбныя пары разам са сваімі дзеткамі. Гэта Вольга і Сяргей ВАСКОЎСКІЯ з аграгарадка Вялікая Машчаніца, Алена і Андрэй ФЕДАСЕЕВЫ з вёскі Малы Кудзін, а таксама Вольга і Раман ЯЎСЕЕВЫ з Лебядзянкі.

Арганізатарам конкурсу выступіў раённы камітэт ГА «БРСМ» пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Спаборніцтвы прайшлі ў некалькіх намінацыях: «Візітка», «Па дровы», «Вясковая спартыўная эстафета», «Сюрпрыз», а таксама ўдзельнікі дэманстравалі асаблівасці і традыцыі свайго сямейнага быту і лепшыя гаспадарскія здольнасці.

На падворках сем’яў-удзельніц чаго толькі не было: традыцыйныя беларускія стравы, дамашняя выпечка і кансерваваныя загатоўкі на зіму па асабістых рэцэптах, маляўнічыя кошыкі і сурвэткі, зробленыя гаспадарамі і іх дзецьмі, і шмат чаго іншага.

Гледачам прыйшліся да спадобы конкурсы па распілоўцы бервяна, эстафета на хуткасць і якасць пераносу вады, перавозка гаспадыні на тачцы, якія трэба было выконваць у пары, чым і правяралася зладжанасць сем’яў. Захапляльным момантам стала спавіванне лялькі, якое выконвала толькі мужская палова.

 

Кампетэнтнае журы ў складзе начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іны ІГНАТОВІЧ, першага сакратара РК ГА «БРСМ» Марыны ШАБУСАВАЙ, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Алены СНЫТКО і старшыні РА «БТЧК» Марты ШАРАПАВАЙ ацэньвала якасць, крэатыўны падыход і хуткасць выканання заданняў.

Па выніках усіх конкурсаў месцы размеркаваліся наступным чынам: трэцяе заняла сям’я Федасеевых, якая, акрамя асноўнай узнагароды, яшчэ атрымала спецыяльны прыз ад ААТ «Бялынічы». На другім месцы размясцілася сямейная пара Вольгі і Рамана Яўсеевых, якім таксама быў уручаны і спецыяльны падарунак ад РА «БТЧК». А пераможцай прызнана сям’я Васкоўскіх. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Новая Друць» Кацярына ЖУК і намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Жанна ЗВЯГІНА ўручылі ім памятныя прызы.

Усе ўдзельнікі раённага этапа «Уладар сяла» атрымалі каштоўныя падарункі ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкама ГА «БРСМ» і РА прафсаюза работнікаў АПК.

Наталля БАРОДЗЬКА.
Фота аўтара.
 

Последние новости

Культура

Вывоз культурных ценностей из Могилевской области: важная информация для жителей

3 июня 2025
Читать новость
Новости района

Студотряды приступили к труду в Белыничском районе

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Минске начинает работу крупнейшая агропромышленная выставка «Белагро-2025»

3 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси изменили условия господдержки при строительстве и кредитовании жилья

2 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Мир начинается с детства.

2 июня 2025
Читать новость
Культура

Играй и пой, гармонь любимая! Традиционный праздник прошел в Белыничском районе

2 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем