Темы

Традыцыйны злёт радыёаматараў “Вольніца-2022” прайшоў у нашым раёне

Традыцыйны злёт радыёаматараў “Вольніца-2022” прайшоў у нашым раёне

У мінулыя выхадныя наш раён сустракаў удзельнікаў злёту радыёаматараў у вёсцы Вольніца з усіх куткоў Беларусі, а таксама Смаленска Расійскай Федэрацыі і Германіі.  Восьмы год ладзіцца гэта мерапрыемства пры падтрымцы мясцовых органаў выканаўчай улады, арганізацый і прадпрыемстваў Прыдруцкага краю.

Хто трапіў сюды ўпершыню і ніколі не цікавіўся радыётэхнікай і працэсамі перадачы і прыёму інфармацыі, не адразу зразумеюць, што адбываецца на беразе жывапіснага возера, калі пад сцягам Беларусі разгортваецца радыёстанцыя (пазіцыя КВ-радыёсувязі) і дзясяткі людзей з «хэндзікамі» (свайго роду рацыя, у перакладзе з нямецкай мовы «мабільны тэлефон» – заўв. аўт.) звяртаюцца адзін да аднаго не па імені ці прозвішчы па бацьку, а ў большасці сваёй па пазыўных: EW2А, EU7LA, EW2BA, EW1I і г.д.
Ёсць тут і пастаянныя ўдзельнікі злёту, а таксама тыя, хто адносна нядаўна запісаўся ў шэрагі аматараў такога віду спорту. Так, сямейная пара Вольгі і Дзмітрыя Далідчык з Лагойскага раёна ўпершыню прыехалі на злёт разам. Дагэтуль папярэднія два гады Дзмітрый адзін быў удзельнікам мерапрыемства. А зараз жонка вырашыла падтрымаць захапленне сваёй палавінкі.

Арганізатары і прадстаўнікі прымаючага боку Вячаслаў Астаф’еў і Ларыса Журавовіч выказалі па дзяку раённаму выканаўчаму камітэту, сектару спорту і турызму райвыканкама, лясгасу, ПМК-82, ААТ «Бялынічы» і «Новая Друць», райста, якія, кожны па сваіх магчымасцях, дапамаглі ў добраўпарадкаванні мясцовасці каля возера, забяспечылі харчаваннем, садзейнічалі ў правядзенні спаборніцтваў па рыбнай лоўлі, шашках, дартсу, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, колцы дроў.

Прыемным момантам адкрыцця злёту «Вольніца-2022» стала ўручэнне ўзнагарод адкрытых рэспубліканскіх спаборніцтваў па радыёсувязі на кароткіх хвалях і першынства Мінскай вобласці.
Аляксандр Савушкін, старшыня Беларускай федэрацыі радыёаматараў і радыёспартсменаў:

– Асноўнай мэтай такіх злётаў з’яўляюцца жывыя зносіны з абанентамі, якія да гэтага часу знаходзіліся на адлегласці ў дзясяткі і сотні кіламет раў. І часам мы не ведаем іх імёнаў, а толькі пазыўныя. Гэта чарговая магчымасць сустрэцца з сябрамі і пазнаёміцца з новымі аматарамі радыёспорту. Геаграфія такога захаплення – увесь зямны шар. Увогуле, радыёаматары і спартсмены займаюцца пошукам новых крыніц сувязі па сродках вырабу розных прыстасаванняў для перадачы і прыняцця сігналаў. Спаборніцтвы ў тым і заключаюцца – правесці як мага больш сувязей, знайсці карэспандэнтаў на выдзеленых частотных палосах.

Наш раён на спаборніцтвах радыёаматараў і спартсменаў, а таксама ў названыз вышэй відах спорту прадстаўлялі:

Ігар Духовіч:

– Прыкладна з 1984 года я захапляюся радыёсувяззю і ўсім, што з ёй звязана. Ужо ў восьмым класе ў мяне быў дазвол трэцяй катэгорыі. Усю апаратуру, якая зараз маецца ў мяне і якой карыстаюся, сабраў сам. Нельга сказаць, што гэта танны від спорту, але жаданне ім займацца пераадольвае. На папярэднім месцы працы я непасрэдна займаўся з дзецьмі авіямадэліраваннем і вёў заняткі ў радыётэхнічным гуртку.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сямейная пара Сяргея і Алесі Клімавых (на фота злева і справа, у цэнтры – сяброўка Святлана Гараўцова) наведвае злёты з самага пачатку іх правядзення. Захапленне радыёспортам у іх сямейнае. Алеся – дачка Вячаслава Астаф’ева. Яна ўдзячная бацьку, што ён з дзяцінства дэманстраваў ёй сваю любоў і павагу да радыётэхнікі і ўсяго, што з ёй звязана. Падабаўся працэс канструявання прыбораў, антэн і знаходжанне знаёмых у розных кутках нашай планеты.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Аляксандр і Алена Астаф’евы.

У гэтай сям’і захапляюцца не толькі радыёспортам, але і іншымі відамі баўлення вольнага часу і вядзення здаровага ладу жыцця. Аляксандр разам з жонкай Аленай з аграгарадка Цяхцін на сваёй дачы на колах і дзвюма дачушкамі прыехалі таксама паўдзельнічаць у спаборніцтвах па рыбнай лоўлі і чарговы раз акунуцца ў атмасферу цёплых сяброўскіх узаемаадносін і дасягненняў аматарскай радыётэхнікі. 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем