Темы

У ААТ “Аграсэрвіс” падрыхтоўка глебы пад будучы ўраджай ідзе поўным ходам

У ААТ “Аграсэрвіс” падрыхтоўка глебы пад будучы  ўраджай ідзе поўным ходам

У ААТ “Аграсэрвіс”, дзе пабывала карэспандэнт раёнкі, падрыхтоўка глебы пад будучы ўраджай ідзе поўным ходам.

Як паведаміла галоўны аграном гаспадаркі Анастасія СТАРАВОЙТАВА, восеньская апрацоўка глебы – важны тэхналагічны прыём, які дапамагае змагацца з пустазеллем і прадухіляе яго з’яўленне, памяншае выдаткі на хімічную апрацоўку глебы і павышае яе ўраджайнасць.

На ўзняцці зябліва заняты вопытны механізатар Яўген ЗАЛАТУХІН, які з веданнем справы працуе ў полі на МТЗ-3022. Як распавёў трактарыст, за дзень ён узворвае да 20-25 гектараў пры дзённай норме 14. Вопыту яму не займаць, бо ўсё жыццё аддаў працы на зямлі. Шчыраваць часам даводзіцца практычна да цямна, але, як адзначыў суразмоўца, ён ужо да гэтага прызвычаіўся: галоўнае, каб было добрае надвор’е.

– Зусім няшмат часу засталося да зімы, вось тады і буду адпачываць, – кажа механізатар. – А пакуль трэба максімальна якасна падрыхтаваць глебу да веснавой сяўбы, бо сёння працую на будучы ўраджай.

                           Аліна ЦЫГАНІЙ.

                           Фота аўтара.

 

Последние новости

Год белорусской женщины

Женщины Белыничской земли, истории успеха

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане пополнили ряды «Белой Руси» и БРСМ

15 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Белыничский район достойно представила Дарья Морозова на конкурсе автоледи

15 сентября 2026
Читать новость
Общество

Житель Белыничей Андрей Жидков нашёл своё призвание в озеленении

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сегодня в Белыничском районе проходит День охраны труда 

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий за неделю

15 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем