Темы

У бібліятэках раёна стартаваў Тыдзень дзіцячай кнігі

У школах наступілі доўгачаканыя вясновыя канікулы, а ў бібліятэках раёна стартаваў Тыдзень дзіцячай кнігі.

Упершыню прапанаваў адзначаць свята дзіцячых кніг вядомы рускі пісьменнік Леў Касіль. Менавіта з яго падачы ў 1943 годзе пачалі святкаваць «кніжныя імяніны».

У рамках Тыдня чытання ва ўсіх бібліятэках раёна праходзяць тэматычныя мерапрыемствы па прыцягненні падрастаючага пакалення да чытання ілітаратуры, праводзяцца сустрэчы з кнігай, дзіцячымі аўтарамі і казачнымі героямі. Дзяцей чакаюць кніжныя выставы, круізы і прэзентацыі. Работнікі бібліятэк адзначаюць: менавіта вясновыя канікулы – самы час адкласці ў бок любімыя гаджэты і пагартаць старонкі кнігі ці часопіса.

У дзіцячай бібліятэцы-філіяле напрацягу Тыдня дзіцячай кнігі аб’яўлена дабрачынная акцыя «Падары кнігу бібліятэцы». Прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы, а менавіта падзяліцца сваімі кнігамі, калі яны ўжо непатрэбныя, з іншымі чытачамі.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем