Темы

У Бялыніцкім лясгасе павялічваецца вытворчасць ацыліндраваных вырабаў

– З чэрвеня лінія па вытворчасці ацыліндраваных вырабаў працуе кругласутачна, бо паступае шмат заказаў, – расказала журналісту райгазеты “Зара над Друццю” намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Юлія КУДРАВЕЦ. – Да гэтага тут працавалі дзве змены, якія за месяц выраблялі каля 350 куб. м вырабаў з дрэва. Зараз мы плануем падвысіць гэты паказчык да 500 куб. м. Сярэдняя цана аднаго куб. м такой драўніны каштуе каля 105-110 еўра.

Гэтыя вырабы пастаўляюцца ў Бельгію, Турцыю і Германію. Як адзначыў начальнік цэха па перапрацоўцы драўніны лясгаса Аляксандр ШУПІКАЎ, з-за пандэміі ў мінулыя месяцы попыт на іх нязначна знізіўся, але з чэрвеня колькасць замоў стала толькі ўзрастаць:

– Нашы вырабы з драўніны па-ранейшаму высока цэняцца. Ацыліндраваную драўніну за мяжой часта выкарыстоўваюць для добраўпарадкавання тэрыторыі: ёй агароджваюць вадаёмы і загоны для жывёлы, у Турцыі нярэдка аддзяляюць веладарожкі.

Заўважым, што лінія для ацыліндроўкі вырабаў з дрэва, якая каштуе  каля 225 тысяч еўра, пачала працаваць з кастрычніка 2019 года. У рабочую змену задзейнічаны 3 аператары.

Міхась КАРПЕЧАНКА.

Последние новости

Год белорусской женщины

Женщины Белыничской земли, истории успеха

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Белыничане пополнили ряды «Белой Руси» и БРСМ

15 сентября 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Белыничский район достойно представила Дарья Морозова на конкурсе автоледи

15 сентября 2026
Читать новость
Общество

Житель Белыничей Андрей Жидков нашёл своё призвание в озеленении

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сегодня в Белыничском районе проходит День охраны труда 

15 сентября 2026
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий за неделю

15 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем