Темы

У гонар высакароднай прафесіі

Падчас урачыстага мерапрыемства, якое адбылося ў мінулую пятніцу ў РЦК, узнагароды за адказную і добрасумленную працу і віншаванні з прафесійным святам прымалі педагогі раёна.

З выпадку таго, што святкаванне адбывалася ў будні дзень, арганізатары вырашылі правесці яго ў форме ўрока. Праўда, незвычайнага. У ролі педагогаў былі прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў, а самі настаўнікі прысутнічалі ў якасці вучняў.

Распачаў незвычайны ўрок старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, які нагадаў аб важнай ролі настаўнікаў у жыцці грамадства і шчыра павіншаваў іх з прафесійным святам. Затым ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама настаўніцы матэматыкі СШ № 2 Ларысе НАБОКАВАЙ, падзяку – намесніку дырэктара МЦ “Ветразь” Вользе АЎСЯННІКАВАЙ.

Цёплыя словы адрасавала педагогам начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Жанна ЗВЯГІНА. Яна ўручыла Грамату Міністэрства адукацыі намесніку дырэктара СШ № 2 Таццяне БОНДАРАВАЙ, ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магаблвыканкама — настаўніцы матэматыкі СШ № 2 Таццяне ПАЛОННІКАВАЙ і педагогу дадатковай адукацыі МЦ “Ветразь” Марыі РУГАЛЬ, граматы аддзела па адукацыі – лепшым з лепшых педагогаў раёна.

– Прафесія настаўніка ўніверсальная, – адзначыў у сваім віншаванні старшыня райсавета дэпутатаў Андрэй ГАНЧУК. – Сёння школы з’яўляюцца не толькі ўстановамі адукацыі, але і кузніцай кіраўнічых кадраў. Сучасны педагог не толькі ўплывае на развіццё і станаўленне падрастаючага пакалення, ён спраўляецца з любой задачай, якую паставіць перад ім грамадства.

Таксама Андрэй Ганчук, як старшыня РА ГА “Белая Русь”, уручыў каштоўныя падарункі грамадскага аб’яднання намесніку дырэктара СШ № 2 Вользе СІМАНАВАЙ і выхавацелю дзіцячых ясляў-садзіка № 2 райцэнтра Алене РЫБАКОВАЙ.

Павіншавала з прафесійным святам педагогаў і старшыня райаб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. Яна ўручыла за шматгадовую адказную працу і актыўную жыццёвую пазіцыю юбілейны медаль “115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” старшыні РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыі КРУГЛІКАВАЙ. Граматы прэзідыума райаб’яднання прафсаюзаў і грашовыя сертыфікаты атрымалі дырэктар Вішоўскай СШ Кацярына ЗАЙЦАВА і настаўніца малодшых класаў СШ № 2 Марына КУРАЧОВА. За актыўную прафсаюзную дзейнасць Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі была ўзнагароджана старшыня прафсаюзнай пярвічкі СШ № 2 райцэнтра Лідзія ЛЯЖНЁВА, узнагародамі райкама прафсаюза – начальнік аддзела па адукацыі райвыканканкама Жанна Звягіна, загадчыкі ясляў-садзікаў у аграгарадку Вішоў – Валянціна ДУМАРОНАК, Ланькава – Алена ЗУЕВА і дырэктар Эсьмонскага ВПК ДС СШ Людміла САЛАВЕЙ.

Цёплымі словамі павіталі арганізатары свята ветэранаў педагагічнай працы і ўручылі ім кветкі.

Настаўнікі і выхаванцы МЦ “Ветразь”, дзіцячай школы мастацтваў, Цяхцінскага ВПК ДС СШ і салісты РЦК падарылі прыгожыя вакальныя і харэаграфічныя нумары. А напрыканцы незвычайнага ўрока ўсе гледачы ў зале паўдзельнічалі ў забаўляльнай фізкультхвілінцы.

                     Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                        Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем