Темы

У РАУС адбыліся ўрачыстыя провады на вучобу ў спецыялізаваны ліцэй МУС вучня СШ № 2 Мікіты РАДОЎСКАГА

У РАУС адбыліся ўрачыстыя провады на вучобу ў спецыялізаваны ліцэй МУС вучня СШ № 2 Мікіты РАДОЎСКАГА

У музейным пакоі РАУС адбыліся ўрачыстыя провады на вучобу ў спецыялізаваны ліцэй МУС шасцікласніка СШ № 2 Мікіты РАДОЎСКАГА.

Хлопчык з ранняга дзяцінства марыў прысвяціць  сваё будучае службе ў міліцыі. І вось нарэшце яго мара збылася. Ён паспяхова здаў уступныя экзамены і быў залічаны ў 7 клас ліцэя. Да запаветнай мэты – стаць праваахоўнікам – яшчэ доўгія 9 гадоў вучобы спачатку ў ліцэі, а потым у акадэміі МУС, але Мікіту гэта не палохае. Ужо зараз ён гатовы да самастойнага жыцця. Дапамагла ў гэтым яго маці Ганна, якая навучыла сына з самых юных гадоў прымаць адказныя і ўзважаныя рашэнні, быць акуратным, умець паклапаціцца аб сабе і іншых. І гэта не дзіўна, бо ў сям’і Радоўскіх гадуюцца чацвёра дзетак.

Праводзіць хлопчыка і падтрымаць добрым словам завіталі сябры Мікіты, яго класны кіраўнік Вольга КАНДРАЦЬЕВА, удзельнік вайны ў Афганістане Уладзімір КАРПУХІН, старшыня ветэранскай пярвічкі ОУС і УВ Аляксандр ЮШКЕВІЧ, а таксама намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце Дзмітрый ІГНАТОВІЧ. Будучаму міліцыянеру пажадалі светлага шляху, прыкладнай вучобы, спаўнення ўсіх мар і жаданяў, а таксама помніць пра сваю малую радзіму і, як адвучыцца, выбраць першым месцам сваёй службы РАУС. Дзмітрый Ігнатовіч уручыў Мікіту прывітальны адрас і кнігу пра нашага земляка-генерала Мікалая Шаранкова. Уладзімір Карпухін – першыя “зорачкі” на будучыя пагоны і вершаваныя радкі.

– Вельмі радуе тое, што Мікіта з ранняга дзяцінства мае ўсвядомленую матывацыю – прысвяціць сваё жыццё міліцэйскай службе, – дадаў Уладзімір Карпухін. – Ва ўсе часы служба праваахоўніка была важнай і пачэснай. Спадзяюся, што хлопчык падтрымае гонар прафесіі і свайго роднага горада.

                                 Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

                                   Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Памятник Александру Лапотентову торжественно открыт в агрогородке Вишов

7 июня 2025
Читать новость
Новости области

Могилевская область — победитель республиканского смотра-конкурса, проводимого в рамках выставки «БЕЛАГРО-2025»

6 июня 2025
Читать новость
РОВД информирует

Профилактика домашнего насилия

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Уникальная площадка для обмена опытом. Лукашенко направил приветствие участникам медиафорума и “Золотой Литеры”

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Мнение. Зачем Польша и Прибалтика увеличивает военные расходы?

6 июня 2025
Читать новость
Общество

Навечно в сердцах. Участники медиафорума в Гомеле возложили цветы к памятному знаку жертвам геноцида

6 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем