Темы

У роднай школе і сцены дапамагаюць

У гэтым пераканана настаўнік замежных моў СШ № 1 імя М. І. Пашкоўскага Вольга МАЗУРАВА, якая пасля атрымання ў чэрвені мінулага года дыплома аб вышэйшай адукацыі вярнулася працаваць на малую радзіму. Дый яшчэ ў родную школу.

У свой час вопытныя настаўнікі, якія тут працуюць, паўплывалі на выбар прафесіі Вольгі. Сярод іх настаўнік замежных моў Зоя СКУГАРАВА.

– Зоя Іванаўна ўбачыла ў мяне задаткі, здольнасці, дапамагала мне іх развіваць, падтрымлівала маральна, верыла і паўтарала, што я ўсё змагу, нават у тыя моманты, калі сама ў сабе сумнявалася, – расказала Вольга Мазурава.

Дасканалае вывучэнне англійскай мовы, як сцвярджае маладая настаўніца, прадастаўляе сёння шмат магчымасцяў і дае вялікія перспектывы: падарожнічаць, мець зносіны з замежнікамі, чытаць, глядзець новыя фільмы на мове арыгінала.

– Лічу, што замежная мова як ключ, што можа адкрыць зачыненыя дзверы, – адзначыла настаўніца.

З выбарам прафесіі яна не пралічылася, як і з першым месцам працы. Калектыў школы, у якой сама настаўніца правучылася адзінаццаць гадоў, добра прыняў маладога педагога. Тым больш, што практычна ўсіх калег яна ўжо ведала.

– Вельмі абрадавалася, калі на размеркаванні ва ўніверсітэце даведалася пра вакансію ў роднай школе, – успамінае Вольга Мазурава. – З калегамі, якія яшчэ некалькі гадоў таму былі маімі настаўнікамі, адносіны ў нас добрыя. Улічваючы тое, што тэорыі ў педагогіцы ў мяне было больш, чым практыкі, час ад часу звяртаюся па дапамогу да іх. А яны, у сваю чаргу, рады падказаць.

Дзякуючы такой падтрымцы, Вольга Ігараўна не стала сумнявацца ў сваім выбары і ў той момант, калі ёй прапанавалі ўзяць класнае кіраўніцтва. Яна адразу пагадзілася. Так з першага года працы яна стала класным кіраўніком пяцікласнікаў.

Яшчэ адзін “плюс”, на думку Вольгі Мазуравай, у тым, што жыве яна з бацькамі, якія пасля насычанага працоўнага дня выслухаюць, падтрымаюць і дадуць параду.

– Таму знаёмым выпускнікам вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў раю, па магчымасці, пачынаць сваю кар’еру ў родным паселішчы, – падкрэсліла Вольга Мазурава. – Тут, як кажуць, і сцены дапамагаюць.

Марыя ШУТ.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Студотряд БРСМ начал работать на благоустройстве цветников и клумб в Белыничах

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Пожарная безопасность на контроле

17 июня 2025
Читать новость
Общество

Рассказывает эксперт. Взлом аккаунта – что делать?

17 июня 2025
Читать новость
Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем