Темы

У СВК “Калгас “Радзіма” прайшлі творчыя спаборніцтвы сярод працоўных падраздзяленняў

Кожны год, і гэта ўжо стала традыцыяй у СВК “Калгас “Радзіма”, перад Навагоднімі святамі праводзяцца творчыя спаборніцтвы сярод працоўных падраздзяленняў.

Як падкрэсліў намеснік старшыні гаспадаркі Міхаіл СКУСАЎ, усё гэта робіцца для падтрымкі старанных і таленавітых працаўнікоў, а таксама для ўмацавання сяброўскіх сувязей у калектывах. Бо ў “Радзіме” зацікаўлены не толькі ў тым, каб людзі ўзорна працавалі, але каб і з карысцю адпачывалі. А раскрыць творчыя здольнасці якраз  дапамагаюць канцэрты самадзейнасці.

Таму напрыканцы года працаўнікі сельгаспрадпрыемства збіраюць у Вішоўскім СВКіВЧ немаленькі ўраджай талентаў.

Падчас тэматычнага канцэрта “Нашы таленты” віншаваннямі з Новым годам дзяліліся на сцэне Дзяды Марозы ад працоўных падраздзяленняў гаспадаркі, дэманстравалі свае ўменні выканаўцы вакальнага і размоўнага жанраў, аматары танцаў і тэатральнага мастацтва. Не абышлося на свяце без усходняга каларыту. Галоўнымі гасцямі мерапрыемства былі не толькі “зімовыя” персанажы: Дзяды Марозы, Снягуркі і Снегавікі, але і Джыны, Султаны і таямнічыя прыгажуні. Атмасфера шчырасці і сямейнай цеплыні панавала на працягу ўсяго мерапрыемства. Толькі што ўдзельнікі канцэрта былі слесарамі, механізатарамі, жывёлаводамі, але на некалькі гадзін яны пераўвасобіліся ў таленавітых артыстаў.

У конкурсе “Дзед Мароз і яго світа” лепшымі названы прадстаўнікі Лямніцкай МТФ, другое месца занялі навагоднія персанажы з МТФ “Ермалавічы” і МТК “Усход”, трэцяе падзялілі Вішоўская МТФ і калектыў адміністрацыі калгаса.

У намінацыі “Вакальны жанр” сваім выканальніцкім майстэрствам скарылі гледачоў Вольга і Сяргей САЛАНОВІЧЫ, у “Размоўным жанры” не было роўных працаўніцы Лямніцкай МТФ Вользе ЖАЛУДКОВАЙ, у намінацыі “Тэатр” перамогу атрымаў калектыў Вішоўскай МТФ. Лепшыя танцавальныя нумары паказалі калектыў МТК “Старае Сяло і малады спецыяліст гаспадаркі Леакадзія КРАЎЦОВА.

Усе ўдзельнікі канцэрта атрымалі заахвочвальныя падарункі – грашовыя прэміі.

Былі падведзены вынікі традыцыйнага конкурсу на лепшае ўпрыгожванне працоўных месцаў. Трэба адзначыць, што ў гэтым спаборніцтве кожны раз актыўна ўдзельнічаюць усе 14 падраздзяленняў гаспадаркі.

Па ініцыятыве старшыні СВК “Калгас “Радзіма” Аляксандра ЛАПАЦЕНТАВА ў сёлетнім спаборніцтве былі ўстаноўлены чатыры трэціх, па тры другія і першыя месцы і “Супер-першае месца”, якое дасталася калектыву МТК “Усход”. Працаўнікі комплексу ў дадатак былі заахвочаны грашовай прэміяй у 700 рублёў. Калектывы МТФ “Лямніца”, “Ермалавічы” і адміністрацыя калгаса падзялілі І месца і атрымалі кожны па 400 рублёў прэміі. Другіх месцаў і па 300 рублёў удастоіліся калектывы жывёлагадоўчых ферм “Гняздзін”, “Вішоў” і МТК “Навасёлкі”. Трэція месцы і заахвочванне па 250 рублёў зарабілі брыгада паляводаў, калектыў машыннага двара і МТФ “Галубоўка”.

Святлана Магілеўчык.

Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

В 4 утра 22 июня в Белыничах почтили память жертв Великой Отечественной войны

22 июня 2025
Читать новость
Новости района

 В Белыничском районе проходит субботник

21 июня 2025
Читать новость
Новости района

На территории Мощаницкого сельсовета проходит выездной президиум Белыничского райсовета депутатов

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничском районе состоялось открытие мурала на лесную тематику

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Штрафы за неухоженные объекты грозят водоканалу в Белыничах

20 июня 2025
Читать новость
Новости района

Сводка происшествий в Белыничском районе за неделю

20 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем