Темы

Урокі гісторыі забыць нельга

Урокі гісторыі забыць нельга

Аб недапусцімасці гераізацыі нацызму і перапісвання гісторыі шла гутарка падчас пашыранага пасяджэння Бялыніцкага раённага Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый, якое днямі адбылося ў малай зале РЦК.

На тэму «Нацызм і экстрэмізм як фактары пагрозы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» свае меркаванні выказалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Андрэй САЛАНІНКА, кіраўнікі грамадскіх фарміраванняў раёна, а таксама гісторыкі.

– Тэма сённяшняга пасяджэння невыпадковая, – распачаў мерапрыемства старшыня райсавета ветэранаў Яўген ЧАРНЯКОЎ. – Тое, што ў апошнія месяцы адбываецца ў нашай краіне, выклікае занепакоенасць большасці насельніцтва, а таксама вымушае паднімаць гэту праблему на ўсіх узроўнях. Людзей, якія выступаюць за мір і парадак, вельмі абурае тое, што ў нашай краіне, якая страціла ў часы Вялікай Айчыннай вайны, па некаторых дадзеных, да 30% насельніцтва, зараз ізноў паднімаюць галовы тыя, хто праслаўляе нацызм. Тое, што сцягі,  якія былі сімваламі беларускіх нацыяналістаў і знаходзіліся побач з фашысцкай свастыкай у гады вайны, дасюль не забаронены. Тое, што на вуліцах апынуліся людзі, якія выраслі і жылі ўжо ў незалежнай краіне, а цяпер робяць спробы абяліць здраднікаў Радзімы і іх зверствы ў адносінах да ўласнага народу.

 Тое ж самае процістаянне адбываецца ў інфармацынай прасторы, пры гэтым інфармацыя, асабліва ў частцы гістарычных фактаў, падаецца скажона. Асабіста я лічу, што ўсе гэтыя праяўленні павінны быць знішчаны на корані, – сказаў Яўген Паўлавіч. – Сапраўды, мы пабудавалі незалежную суверэнную дзяржаву, шмат чаго зроблена ў кірунку яе эканамічнага, сацыяльнага развіцця і для дабрабыту насельніцтва. Аднак, магчыма, з-за вырашэння на той час першачарговай задачы – падняцця эканомікі – дзесьці выпусцілі з-пад увагі не менш галоўнае пытанне: выхаванне падрастаючага пакалення. Вынік гэтага – моладзь, што ўздымае на вуліцах краіны БЧБ-сцягі.

Аб гісторыі яго ўзнікнення і ролі, якую ў розныя гады выконвала гэта сімволіка, прысутным нагадаў настаўнік гісторыі Машчаніцкай СШ Канстанцін ГАПЕЕЎ.

– Крыху больш за год гэты сцяг праіснаваў у мала кім прызнанай Беларускай Народнай Рэспубліцы (1918-1919 гг.), – адзначыў выступоўца. – Чырвона-зялёны сцяг з беларускім арнаментам узнік у 1951 годзе і існаваў да 1991. Затым на працягу чатырох гадоў доўжыўся яшчэ адзін этап выкарыстання БЧБ-сцяга, зацверджанага пастанаўленнем Вярхоўнага Савета як нацыянальнага. Аднак тут трэба ўдакладніць, што Савет быў абраны яшчэ ў савецкі час на безальтэрнатыўнай падставе, таму паўстае пытанне: ці сапраўды яго рашэнні маглі выказваць меркаванні ўсіх беларусаў? Уласна, пасля рэферэндуму 1995 года гэта пытанне вырашыў сам народ – і нацыянальным зноў стаў чырвона-зялёны сцяг, толькі без сярпа і молату. – Канешне, асабліва трэба звярнуць увагу на той факт, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны пад БЧБ-сцягам стаялі беларускія калабаранты – людзі, якія перайшлі на бок ворага. Тым больш незразумелай падаецца наяўнасць тых, хто дасюль сцвярджае, што гэты факт ніколькі не прыніжае яго значэння.

– На жаль, сёння даводзіцца канстатаваць, што для шматлікай колькасці насельніцтва характэрна няведанне элементарных гістарычных фактаў, – падкрэсліў у сваім выступленні дырэктар Цяхцінскага ВПКДССШ Сяргей ЛІСТАПАД. – І гэта няведанне становіцца інструментам для несумленных геапалітычных гульняў і дасягнення іх удзельнікамі сваіх асабістых мэтаў.

Сённяшняя дзяржава ўзнікла на трывалым падмурку гераічных падзей мінулага, і ні ў якім разе нельга дапусціць іх фальсіфікацыі ціскажэння.

– У юбілейны год Вялікай Перамогі вельмі хацелася б, каб кожны задумаўся аб тым, якую гісторыю мы робім зараз, – падвёў вынікі пасяджэння Яўген Чарнякоў. – Аб ролі сімволікі ў гэтай гісторыі і аб недапушчальнасці гераізацыі і ўзвышэння таго, супраць чаго змагалісянашы продкі ў часы Вялікай Айчыннай вайны.

Вікторыя САВІНА.
Фота Вольгі НАБОКАВАЙ.

Последние новости

Общество

О праве на трудовую пенсию индивидуальному предпринимателю

5 июня 2025
Читать новость
Общество

                                                                                    С 1 июля запрещено использование не соответствующего кассового оборудования

5 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Природа – наш дом

5 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Безопасность на воде: как провести купальный сезон без происшествий

4 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Строительство жилья по-новому

4 июня 2025
Читать новость
Новости района

Прокуратура информирует. Чтобы лето было безопасным

4 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем