Темы

Усебеларускі народны сход: меркаванні

Усебеларускі народны сход: меркаванні

 

 

 

 

 

 

 

 

Юлія КУДРАВЕЦ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас».

– На VІ Усебеларускім народным сходзе кожны дэлегат яго меўмагчымасць выказаць ўласнае  меркаванне па тых ці іншых праблемах і пытаннях нашага жыцця, далейшага развіцця, а таксама з першых вуснаў даведацца, што наконт гэтага думаюць іншыя людзі, і ў выніку канструктыўнай дыскусіі прыйсці да адзінага меркавання.

Падчас тэлевізійнай трансляцыі мерапрыемства пабачыла і адчула, што ўсе дэлегаты, удзельнікі народнага сходу былі рашуча настроены на кансалідацыю і адзінства.А як жа інакш, калі абазначаныя прыярытэты развіцця Беларусі і ў наступым пяцігоддзі маюць ярка выражаную сацыяльную скіраванасць, паколькі ў аснову сацыяльна-эканамічнай палітыкі краіны пакладзены інтарэсы простага чалавека.Але рэалізаваць іх, што вельмі важна зразумець усім, можна толькі ва ўмовах міру і з’яднанасці ўсяго беларускага народа.

Адносна прынятай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на чарговую пяцігодку скажу так: на мой погляд, яна выразна адрозніваецца ад папярэдніх у пэўнай ступені інавацыйнасцю і распрацавана з улікам усіх тых выклікаў, што ў апошні час ставіць перад намі жыццё. Усе мы дакладна ведаем, што толькі моцная эканоміка і здольная забяспечыць дастойны ўзровень сацыяльнага дабрабыту кожнага жыхара краіны. А гэта з’яўляецца і адным з найважнейшых складнікаў стабільнасці.

 

 

 

 

 

 

 

 

Таццяна ШЫЛАВА, намеснік дырэктара Вішоўскай СШ па вучэбнай рабоце:

– Прамую трансляцыю выступлення Прэзідэнта нашай краіны глядзела часткова, усё ж заняткі ў школе ніхто не адмяняў. Асабіста для сябе вызначыла некалькі ключавых момантаў з гэтага даклада. Асноўнымзараз для нас усіх з’яўляецца выхаванне ў падрастаючага пакалення патрыятызму, любові да сваіх каранёў, сваёй радзімы, адчування сябе адзіным народам, моцнай нацыяй. Невыпадкова тры прамінулыя гады праходзілі пад знакам малой радзімы. У Вішоўскай школе ўсе педагогі вельмі адказна адносяцца да агульнай мэты – вырасціць годных грамадзян Беларусі, якія любяць сваю радзіму, бачаць сябе стваральнікамі шчаслівай будучыні нашай краіны. Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з нашымі шэфамі СВК «Калгас «Радзіма», вучні ведаюць, як зарабляюцца грошы, тут яны падпрацоўваюць летам а потым прыходзяць у калгас ужо як выпускнікі навучальных устаноў, маладыя спецыялісты.

Вельмі прыемна, што дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу абраны працаўнікі нашага сельгаскаператыва. Тое, што на сходзе далі слова знакамітаму земляку, Заслужанаму работніку сельскай гаспадаркі Мікалаю ДАРЭЧКІНУ, яшчэ адно пацверджанне таго, што ў нашай краіне цэніцца чалавек працы. Гэта вялікі гонар не толькі для нашага аграгарадка, але і ўсёй Бялыніччыны, што яе імя праслаўляюць такія годныя і працавітыя людзі.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем