Темы

Устанавілі помнік

Адна з жахлівых старонак гісторыі Вялікай Айчыннай звязана з бязлітасным вынішчэннем фашыстамі яўрэйскага насельніцтва.
Да вайны ў Бялынічах, іншых паселішчах раёна побач з беларусамі па-суседску мірна жылі яўрэі, палякі, літоўцы, французы, харваты…
Паводле перапісу насельніцтва 1924 года, яўрэі ў раёне складалі найбуйнейшую нацыянальную групоўку. Усіх жыхароў на момант перапісу налічвалася 48396 чалавек. Беларусамі назваліся 45377, яўрэямі – 1646, палякамі – 886, рускімі – 464.

Вялікія выпрабаванні выпалі на іх долю ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Паводле “Акта камісіі Бялыніцкага раёна па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх паслугачоў”, усяго за перыяд акупацыі фашыстамі і іх паслугачамі на Бялыніччыне расстраляна, павешана, спалена, угнана ў нямецкае рабства 3313 чалавек.

Адзін з першых масавых расстрэлаў яўрэяў, якія жылі ў Бялыніцкім сельсавеце, адбыўся ў верасні 1941 года. Ва ўрочышчы Няропля, што непадалёку ад Бялынічаў, фашысты расстралялі, закапаўшы целы ў дзве ямы, больш за 120 чалавек.

Да нядаўняга часу гэта тужлівае месца не было мемарыялізавана.

Напачатку бягучага года пенсіянер з Бялынічаў Вячаслаў ХІТРЫКАЎ ініцыяваў ідэю мемарыялізацыі ўрочышча Няропля. Яго ў гэтым падтрымалі старшыня райвыканкама Васіль ЗАХАРЭНКА, дырэктары БУКП “Жылкамгас” Віктар ІВУЛЁЎ, ТАА “ВНН плюс” Мікалай ВАЛЬКОЎ, ДЛГУ “Бялыніцкі лясгас” Аляксандр ХОДАС, кіраўніцтва Магілёўскай яўрэйскай абшчыны.

І вось напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ва ўрочышчы Няропля паўстаў мемарыяльны знак. На шыльдзе яго –інфармацыйны тэкст на рускай мове і ўрыце: “На этом месте в сентябре 1941 года карательным отрядом немецких оккупантов были зверски расстреляны более 120 мирных жителей еврейской национальности.”.

Міхась КАРПЕЧАНКА.
Фота аўтара.

Последние новости

Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем