Темы

Увага і дабрыня ад шчырага сэрца

Увага і дабрыня ад шчырага сэрца

Дзень 3 снежня ў 1992 годзе быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН Міжнародным днём інвалідаў. Указам Прэзідэнта ён аб’яўлены Днём інвалідаў у нашай краіне.

У рамках Тыдня міласэрнасці «Дабрыня без межаў», прымеркаванага да гэтай нагоды, для жыхароў Бялыніччыны з асаблівасцямі развіцця прайшлі тэматычныя мерапрыемствы. Іх галоўная мэта – спрыянне фарміраванню агульначалавечых каштоўнасцей, такіх як дабрыня, талерантнасць, гатоўнасць дапамагчы, аказаць падтрымку .

Для навучэнцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Тыдзень міласэрнасці быў насычаны рознымі актыўнасцямі. Дзеці наведалі выставу ў раённым мастацкім музеі ім. В.К. Бялыніцкага-Бірулі, прынялі ўдзел у гадзіне дабрыні «Кніга спяшаецца на дапамогу», арганізаванай працаўнікамі райбібліятэкі. Важнай падзеяй Тыдня міласэрнасці стала наведванне гасцей. Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Марына ШАБУСАВА выказала выхаванцам ЦКРНіР цёплыя словы падтрымкі і ўручыла падарункі ад спонсараў – прыватнага магазіна «Верас».

 Прадстаўнікі раённай піянерскай арганізацыі пад кіраўніцтвам старшыні яе Дзяніса РУЦКАГА падрыхтавалі і правялі для дзетак піянерскі квіз «Чароўны куфэрак». У ходзе мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па віртуальных чыгуначных станцыях. На станцыі «Падзелкіна» дзеці рабілі навагоднія сняжынкі, на станцыі «Казачная» рабят сустракалі казачныя героі Клоун і Пятрушка, на станцыі «Дружба» піянеры-актывісты піянерскай дружыны імя Ю. Гагарына з СШ №2               расказалі дзецям легенду пра сяброўства, на станцыі «Танцавалкіна» весела з запалам станцавалі «Танец маленькіх качанят» і «Бугі-вугі». Завяршальным акордам піянерскага квізу «Чароўны куфэрак» стала станцыя «Музычная», дзе выхаванцы ЦКРНіР, педагогі, казачныя героі і піянеры выканалі песню пра моцную дружбу.

Далучыліся да добрых спраў і ўдзельнікі валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» з СШ № 2. Яны парадавалі рабят сюрпрызамі і пазнавальнай гульнёй.

Таксама выхаванцы ЦКРНіР разам з педагогамі ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў «Мы разам», выставе творчых работ «Сэрца ў далоньцы» і выпуску насценгазеты «Падары ўсмешку свету».

Не засталіся без увагі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, якое дзейнічае пры РЦСАН. Для іх прайшло тэматычнае мерапрыемства «Дабрыня выратуе свет», прысвечанае Міжнароднаму дню інвалідаў. Наведвальнікі аддзялення спявалі песні, танцавалі, гулялі ў розныя гульні. Усе ўдзельнікі мерапрыемства                 атрымалі памятныя сувеніры і фотаздымкі ў рамках на памяць. Таксама былі падведзены вынікі міжраённага творчага конкурсу «Дабрыня выратуе свет», які сёлета ў сувязі з неспрыяльнай эпідсітуацыяй праводзіўся дыстанцыйна. Удзел у ім прымалі людзі з інваліднасцю з Бялыніцкага, Шклоўскага і Дрыбінскага раёнаў, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання пры РЦСАН. Бялынічане атрымалі дыпломы за актыўны ўдзел і творчы падыход да выканання конкурсных заданняў.

…У кожнага чалавека, вялікага і маленькага, свой шлях да дабрыні. Шлях нялёгкі і доўгі, на якім кожнага чакаюць узлёты і падзенні, спускі і ўздымы, чаргаванне дабра і зла. Навучыцца быць па-сапраўднаму добрым – цяжка, але падарыць сваю дабрыню таму, хто мае ў гэтым патрэбу, можа кожны. Варта толькі зрабіць першы крок.

Падрыхтавала  Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота з архіваў ЦКРНіР і РЦСАН.

Последние новости

Новости Беларуси

В Беларуси одобрили первую программную кассу для такси

12 июня 2025
Читать новость
Президент

Торговые сети и поставщиков обязали обеспечивать наличие в магазинах овощей в межсезонье 

12 июня 2025
Читать новость
Новости района

«Белорусский протезно-ортопедический восстановительный центр» проведут прием граждан

11 июня 2025
Читать новость
Новости района

Игровые программы проходят для детей в белыничской библиотеке

11 июня 2025
Читать новость
Новости области

14 июня – прямая телефонная линия в Могилевском облисполкоме

11 июня 2025
Читать новость
Новости Беларуси

Популярные оливки и маслины из Испании запретили продавать в Беларуси

11 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем