Темы

Вольнымі дзянькамі скарысталіся работнікі шэрагу ўстаноў, каб зімовыя канікулы запомніліся дзецям пазітыўнымі момантамі

Вольнымі дзянькамі скарысталіся работнікі шэрагу ўстаноў, каб зімовыя канікулы запомніліся дзецям пазітыўнымі момантамі

Дажджлівае надвор’е на навагоднія святы, вядома, дадало юным жыхарам нашага раёна дэпрэсіі і самоты. Але ў мінулыя выхадныя зіма ўсё ж уступіла ў свае правы. Густы снег і лёгкі марозік зрабілі навакольныя мясціны проста казачнымі.

Вольнымі дзянькамі скарысталіся работнікі шэрагу ўстаноў, каб зімовыя канікулы запомніліся дзецям шматлікімі пазітыўнымі момантамі.

У мінулыя выхадныя вучні Вішоўскай СШ, удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Лыжныя гонкі», якім кіруюць педагогі Мікалай БУЯНАЎ, Леанід і Аляксей ДУДКІНЫ, выпраўляліся ў захапляльныя прагулкі на лыжах вакол аграгарадка Вішоў. Да аднаго з падарожжаў далучылася і карэспандэнт раённай газеты «Зара над Друццю». Дадам, што ў апошні раз стаяла на лыжах яшчэ ў школьныя гады, таму першым часам давялося саступаць дарогу спрытнейшым лыжнікам.

Але рукі і ногі хутка ўсё ўспомнілі, таму пад канец прагулкі я бегала па лыжні не горш за юных спартсменаў.

Удосталь накатаўшыся, дзеці і дарослыя весела бавілі час каля вогнішча, дзе частаваліся падсмажаным салам і распавядалі цікавыя гісторыі. А яшчэ ў мяне склаліся вось такія вершаваныя радкі:

Увабрана поле ў белы вэлюм

І дрэвы снег прыпарушыў,

Пакрыў іх вытрымана-белым…

Снег сыпаў шчодра, ад душы.

Усю шэрань восені пахмурнай

Закрыў сняжок святлом сваім,

І навакольны свет хаўтурны

Стаў раптам цёплым і жывым.

Фота Алены ВАРАПАЕВАЙ.

Цікава правялі апошнія  дні канікул юныя жыхары аграгарадка Свяцілавічы. Дырэктар мясцовага СЦК Кацярына МАСЛЯНКОВА і мастацкі кіраўнік установы культуры Карына ГАЛУЗА арганізавалі для дзетак вершаванае казачнае прадстаўленне «Свет цуда Раства» па матывах народнага лялечнага тэатра «Батлейка». Персанажаў для каляднай гісторыі Нараджэння Ісуса Хрыста работнікі сельскай установы культуры вырабілі разам з дзецьмі, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Фантазія».

У рамках дабрачын най акцыі «Нашы дзеці» выхаванцы дапаможнай школы-інтэрната, якія засталіся без апекі
бацькоў, бясплатна наведалі экспазіцыі раённага мастацкага музея імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі. Аб гэтым паведаміла бібліятэкар дапаможнай школы-інтэрната Наталля САМАСЕЕВА. Супрацоўнікі музея правялі для іх пазнавальную экскурсію. Асабліва рабят уразіла выратаваная з Бялыніцкага манастыра і адрэстаўраваная фрэска «Узыходжанне на Галгофу», якая была ўстаноўлена ў музеі перад святкаваннем Дня беларускага пісьменства ў мінулым годзе.

Падрыхтавала Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.
Фота Кацярыны МАСЛЯНКОВАЙ
і Наталлі САМАСЕЕВАЙ.

 

Последние новости

Новости района

Заветные аттестаты, медали, улыбки, яркие наряды – в Белыничах прошел школьный выпускной

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Профсоюз поблагодарил аграриев за ответственный труд

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Генпрокурор Андрей Швед наградил коллектив “Зары над Друццю” за лучшее освещение в СМИ деятельности прокуратуры

13 июня 2025
Читать новость
РОЧС информирует

Белыничский РОЧС напоминает о правилах поведения во время грозы

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

В Белыничах прошла отчётно-выборная конференция районной организации РОО «Белая Русь»

13 июня 2025
Читать новость
Новости района

Медицинских работников чествовали в Белыничской ЦРБ

12 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем