Темы

Восень праводзілі прыгожым футболам

Некалькі гадоў запар у кастрычніку на стадыёне ў аграгарадку Вішоў збіраюцца аматары футбола, каб закрыць сезонвялікайгульні.

Гэтыя восеньскія футбольныя баталіі прысвячаюцца памяці былога дырэктара Вішоўскага СЦК і ВЧ Аляксея ЧУДАКОВА, які шмат паспрыяў развіццю спорту ў аграгарадку.

Прызы і кубкі пераможцам па традыцыі прадаставіла праўленне СВК “Калгас “Радзіма”.

Падчас напружанай барацьбы паміж камандамі на футбольным полі разгарнулася захапляльнае відовішча. Кожная з чатырох каманд-удзельніц паказала выдатную гульню.

У выніку, 1 месца заняла каманда “Памяць”, 2-е – “Юнацтва”, трэцімі сталі футбалісты каманды “Радзіма”, спартыўная дружына “Школьнік” апынулася на 4 месцы.

Лепшым бамбардзірам прызнаны Ігар ПАЗНЯКОЎ (“Памяць”), варатаром – Андрэй БАРАНАЎ (“Радзіма”). Лепшым абаронцам вызначаны Кірыл ЕЛІСЕЕЎ (“Юнацтва”), а адзінаццацікласнік Вішоўскай СШ Рыгор КАРПЯНКОЎ (“Школьнік”) стаў лепшым іграком спаборніцтваў. 

Акрамя кубкаў і памятных падарункаў усе каманды атрымалі прыемны бонус ад СВК “Калгас “Радзіма” – па пакеце яблыкаў і груш.

                                 Уладзімір ДУДАРАЎ,

                                 інструктар па спорце СВК “Калгас “Радзіма”.

 

Последние новости

Общество

Время побед и гармонии. Гороскоп на неделю для всех знаков зодиака

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Новая госнаграда для многодетных семей появится в Беларуси

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Еще больше белорусских товаров появится на маркетплейсах

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

15 июня 2026
Читать новость
Новости Беларуси

Электронные больничные введут в Беларуси с 2027 года

15 июня 2026
Читать новость
Новости района

Машинный двор в ОАО «Новая Друть» признан одним из лучших в стране

15 июня 2026
Читать новость